Домой Общество Бабруйскія актывісты падпісалі віншавальныя паштоўкі палітвязням

Бабруйскія актывісты падпісалі віншавальныя паштоўкі палітвязням

21 сакавіка на офісе аб’яднаных дэмакратычных сіл Бабруйска грамадскія актывісты і сябры партый падпісалі паштоўкі палітвязням Беларусі.бабруйскія актывісты, падпісалі, віншавальныя паштоўкі, палітвязнібабруйскія актывісты, падпісалі, віншавальныя паштоўкі, палітвязнібабруйскія актывісты, падпісалі, віншавальныя паштоўкі, палітвязні

— Мы лічам, што неабходна такім чынам падтрымаць нашых змагароў, — кажа спн. Таісія Кабанчук. — Бо Дзень волі — свята свабоды й мужнасці. А гэта значыць, што ў такі дзень для палітвязняў будзе вельмі прыемна атрымаць вашае віншаванне.

Нагадаем, што зараз у беларускіх засценках знаходзяцца чатыры грамадскіх актывісты, прысуд якім быў вынесены з палітычнай матывіроўкай. Гэта Андрэй Бандарэнка, Ірына Моцная, Міхаіл Жамчужны і Аляксей Мілюкоў. Аб іх мы пісалі ў артыкуле «Бабруйчане могуць падтрымаць пацярпелых за праўду…» ад 3 студзеня 2016 года.

Яўген Глаголеў-Васьковіч