Домой Культура Бабруйскіх падлеткаў навучаць медыяпісьменнасці: распачаліся заняткі ў школе Media IQ

Бабруйскіх падлеткаў навучаць медыяпісьменнасці: распачаліся заняткі ў школе Media IQ

Гэта ўжо другі набор у Школе. Папярэдні паспяхова прайшоў у 2019 годзе. Акрамя Бабруйска, як і летась, аналагічныя праекты будуць працаваць у Менску і Горадні.

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQ

Школа Media IQ – гэта навучальны курс для вучняў старэйшых класаў і каледжаў. Мэта Школы – навучыць падлеткаў арыентавацца ў сучасным свеце інфармацыі. Падчас заняткаў слухачы даведаюцца, як адрозніваць варты даверу кантэнт ад фэйкаў, рабіць фактчэкінг, што такое – кібербулінг (Інтэрнэт-траўля, або кібертраўля, – наўмысныя абразы, пагрозы і г.д. ), як яму супрацьстаяць, як бяспечана паводзіць сябе ў інтэрнэце. Акрамя, у праграму ўключаныя сустрэчы, прысвечаныя этычным стандартам журналістаў і ўсіх, хто стварае кантэнт, аўтарскаму праву, прапагандзе і маніпуляцыям у СМІ.

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQ

Напрыканцы Школы вучні створаць уласны медыяпрадукт, які будзе заснаваны на ведах, атрыманых падчас навучання.

Праект «Школа Media IQ» рэалізуецца сумесна з Прэс-клубам «Беларусь» у партнёрстве з «Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Горадня) і тайм-клубам «1387» (Бабруйск). Падтрымку аказвае Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці USAID.

Навучальная праграма заснаваная на ўкраінскім падручніку «Медыядрайвер», які быў перакладзены і адаптаваны адмыслова для Школы.

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQ
Наталля Халанская

У мінулым годзе кіраўнічкай Школы ў Бабруйску была ўласніца тайм-клуба «1387» і сябра мясцовай суполкі ГА «БАЖ» Наталля Халанская. Сёлета яна каардынуе працу праекта, але кіруе Школай супрацоўніца тайм-клуба Сэм.

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQ
Сэм

«Мы робім гэты праект дзеля таго, каб навучыць падлеткаў больш свабодна арыентавацца ў тым інфармацыйным шуме, які нас цяпер атачае, разумець, дзе іхняе месца ў гэтай плыні інфармацыі, а таксама самастойна ствараць нейкі кантэнт, і пры гэтым рабіць гэта пісьменна, – распавяла Сэм пра мэты Школы. – Мы жывем у часы, калі інтэрнэт, сацсеткі, медыі займаюць вельмі значнае месца ў нашым жыцці, і сучасны чалавек павінен ва ўсім гэтым разбірацца, каб не заблытацца і не згубіцца ў інфармацыі. Бо вельмі лёгка сёння паверыць фэйкам, паддацца на правакацыі і маніпуляцыі. Таму ўжо са школы важна ўмець карыстацца неад’емным інструментам сучаснасці – інфармацыяй».

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQ

бабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQбабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQбабруйскія, падлеткі, навучаць, медыяпісьменнасць, заняткі, школа, Media IQНа заняткі ў Школу Media IQ запісаліся падлеткі, зацікаўленыя журналістыкай, блогерствам, а таксама тыя, якія хочуць пашырыць уласны далягляд.

«Для мяне гэтая Школа – гэта крыніца натхнення, новых знаёмстваў, гэта стымул ствараць. Я яшчэ летась удзельнічала ў занятках, наведала амаль усе. Сёлета ў мяне атрымалася прыйсці на першы занятак новага набору, і я не магла не прыйсці, каб пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі і атрымаць натхненне працягнуць свой уласны праект», – распавяла Наста, студэнтка каледжа.

Таня, вучаніца 8-га класа, распавяла, што прыйшла на заняткі менавіта каб навучыцца адрозніваць фэйкі ад сапраўдных навінаў.

«З маім любімым ютуберам адбылася гісторыя, яго ўцягнулі ў канфлікт, да якога ён не меў ніякага дачынення, і я пабачыла, як важна ўмець адрозніваць праўдзівую інфармацыю ад фэйкаў», –патлумачыла дзяўчына.

Першы занятак у бабруйскай школе прайшоў 15 студзеня. Агулам вучняў чакаюць 21 сустрэча, візіты ў мясцовыя рэдакцыі і асабістая праца з ментарамі. Заняткі будуць весці мясцовыя журналісты, медыяэксперты, фатографы і відэаператары.