Домой В регионе Скандал: «Бабруйскі кур’ер» будуць судзіць за матэрыял з выбарчага ўчастку. Гэта –...

Скандал: «Бабруйскі кур’ер» будуць судзіць за матэрыял з выбарчага ўчастку. Гэта – цэнзура!

Позву падала сакратарка Бабруйскай участковай выбарчай камісіі №22 Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі № 78.  Яна сцвярджае, што газета схлусіла пра тое, што адбывалася ў адзін з дзён датэрміновага галасавання на выбарчым участку №22 г. Бабруйска.

«Дастаткова было дакрануцца да іх, і яны адчыняліся»

15-га лістапада, у разгар датэрміновага галасавання, на сайце «Бабруйскі кур’ер» з’явіўся матэрыял «Сакратар участковай выбарчай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце». (У скрыні была шчыліна памерам у 2-3 см, – заўвага рэд.). Падзеі, якія апісваліся ў матэрыяле, адбываліся напярэдадні, 14-га лістапада.

 «Бабруйскі кур’ер», будуць судзіць, суд, позва, матэрыял, выбарчы, участак

 «Бабруйскі кур’ер», будуць судзіць, суд, позва, матэрыял, выбарчы, участак«Скрыня нікуды не выносіцца. Яна застаецца ў працоўным кабінеце сакратара. Яна зачынілася ў гэтым памяшканні і не хоча адчыняць яго. Сакратарка катэгарычна адмаўлялася адтуль выходзіць», – прыводзяцца ў матэрыяле словы відавочцы пра тое, што адбывалася на ўчастку.

Сакратарка, пра якую ішла гаворка ў матэрыяле, Юлія Фурман, накіравала ў адрас «Бабруйскага кур’ера» зварот, у якім указала, што «матэрыял не адпавядае рэчаіснасці» . І – запатрабавала сабе 5000 рублёў за маральную шкоду.

«Дадзены артыкул апублікаваны толькі на падставе інфармацыі, прадстаўленай даверанай асобай Комара А.І. Смірновай Г. Іншых доказаў, якія б пацвярджалі даставернасць дадзенай інфармацыі, выдавецтва газеты (так у арыгінале, – заўвага рэд.) не прадставіла. Апублікаваўшы дадзеную інфармацыю, рэдактар газеты нават не патрудзіўся праверыць яе на адпаведнасць рэчаіснасці», – напісала ў сваім звароце ў «Бабруйскі кур’ер» спадарыня Фурман.

Спадарыня Фурман у сваім лісце ў рэдакцыю сцвярджала, што дзверы ў кабінеце (дзе яна знаходзілася адна разам са скрыняй падчас двухгадзіннага абеду), ёю не зачыняліся: «Дзверы ў кабінет, як указана ў артыкуле, мной не зачыняліся, дастаткова было дакрануцца да іх, і яны адчыняліся».

Каб зафіксаваць факт парушэння, назіральнікі адразу паклікалі дзяжурнага супрацоўніка міліцыі, які адмовіўся разбірацца з парушэннем выбарчага заканадаўства, прапанаваўшы назіральнікам і давераным асобам кандыдата звярнуцца ў «камісію». Ён толькі пацвердзіў, што менавіта грамадзкі парадак тут не парушаецца. На гэтай падставе сакратарка цяпер сцвярджае, што міліцыянт не меў да яе ніякіх прэтэнзій, і яна нічога не парушала.

«Расцэньваю позву як спробу ціска на незалежных журналістаў»

Сакратарка камісіі патрабавала ў сваім звароце, каб «Бабруйскі кур’ер» апублікаваў абвяржэнне матэрыяла альбо прадставіў доказы «усяго таго, што апісана ў артыкуле».

Галіна Смірнова і назіральнікі настойваюць на тым, што падчас перапынку, які пачынаецца з 14.00 і працягваецца да 16.00, сакратарка Юлія Фурман засталася ў кабінеце адна са скрыняй, а ў нейкі момант увогуле зачыніла дзверы. (Тое, што дзверы былі зачыненыя, фактычна пацвярджае ў сваім лісце ў «Бабруйскі кур’ер» і сама ісьціца). Назіральніца Ала Шпакава падала скаргу на дзеянні сакратаркі ў акруговую камісію. У якасці сведкаў, якія могуць пацвердзіць факты, апісанныя ў скарзе, падпісаліся яшчэ адзін назіральнік і дзве давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Комара.

 «Бабруйскі кур’ер», будуць судзіць, суд, позва, матэрыял, выбарчы, участак
14.00. Дзверы яшчэ адчыненыя
 «Бабруйскі кур’ер», будуць судзіць, суд, позва, матэрыял, выбарчы, участак
Каля 14.10. Дзверы зачыненыя, і ніхто: ні дзяжурны міліцыянт, ні Выбарчы кодэкс — не ведаюць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма…

Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка сцвярджае, што ніякага парушэння інтэрнэт-ресурсам зроблена не было. Матэрыял быў заснаваны на паказаннях сведкаў, відавочцаў, якім не верыць няма падставы, тым больш, што яны зафіксавалі факт правапарушэння ў прысутнасці супрацоўніка міліцыі адразу на выбарчым участку.

 «Бабруйскі кур’ер», будуць судзіць, суд, позва, матэрыял, выбарчы, участак
А вось так ахоўвалася ўрна ў першыя дні галасавання, але — у іншым кабінеце…

«У матэрыяле, пра які вядзецца, апісваліся толькі падзеі і выкладаліся толькі факты, сведкамі якіх былі назіральнікі і давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты. Дзелавыя, прафесійныя якасці спадарыні Фурман не абмяркоўваліся і не аспрэчваліся, ейны гонар як грамадзянкі – не прымяньшаўся. Ніякіх публічных абразаў не было, – распавядае пра сітуацыію галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка. – Таму адсутнічае прававая падстава для пазоўных патрабаванняў з боку спадарыні Фурман. Сцвярджэнне, што інфармацыя нібыта сфабрыкаваная, не пацвярджаецца аб’ектыўнымі дадзенымі».

«Ні выбарчы кодэкс, ні метадычны дапаможнік для ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, распрацаваны Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэферэндумаў, –  не прадугледжваюць якіх-небудзь самастойных дзеянняў ці аховы скрыні для датэрміновага галасавання сакратаром участковай камісіі па выбарах. Гэта не ўваходзіць у функцыі сакратара ўчастковай камісіі, – зазначае Анатоль Санаценка. – Расцэньваю гэтую позву як спробу ціску на незалежных журналістаў. Як «прымус» да цэнзуры, у тым ліку – на будучых прэзідэнцкіх выбарах».

 

Марына Міхневіч