Домой Общество Бабруйскі дом-інтэрнат павіншавалі з Новым годам

Бабруйскі дом-інтэрнат павіншавалі з Новым годам

Дзеці, якія жывуць у дамах-інтэрнатах пакутнікі грамадства. У іх мала радасных момантаў у жыцці, і калі ім хтосьці робіць прыемны падарунак, то гэта сапраўднае шчасце для маленькіх «пакутнікаў».

22 снежня спецшкола-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з цяжкасцямі ў навучэнні атрымала падарункі ад прадстаўнікоў прад-прыемстваў, грамад-скіх арганізацый, супра-цоўнікаў міліцыі і ўзброеных сілаў Беларусі. Яны прывезлі з сабой разнастайныя падарункі тэлевізар, DVD (Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскай воб-ласці), абагравальнік (вайсковыя часткі 67680 і 20392), акустычныя калонкі («Регион-Продукт»), хлопчыку-інваліду Аляксандру Грышчанка пералічылі грошы на дабрачынны рахунак (сець рэстаранаў «Трактир»), электронны імбрык (РУП «Бабруйскі цэнтр СМС»), салодкія ласункі.

Нам вельмі прыемна атрымліваць гэтыя падарункі, адзначыла дырэктар інтэрната спадарыня Вольга Пярвушына. Яны вельмі патрэбны нам. Абагравальнік прынясе нам цяпло, тэлевізар і DVD радасць дзецям, ну і, канешне, ласункі, якія будуць адразу з’едзены.

Пасля выступлення спадарыні Вольгі распачалося прадстаўленне, якое было падрыхтавана вучнямі інтэрната. Пасля казкі дзеці пачалі вадзіць вакол елкі карагод. А потым накіраваліся ў сталоўку на салодкі стол.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя