Домой Общество Бабруйск засыпала снегам

Бабруйск засыпала снегам

Работнікі камунальных службаў працуюць не пакладваючы рук...Работнікі камунальных службаў працуюць не пакладваючы рук…
А тэхніка перагружана...А тэхніка перагружана…
Намеснік генеральнага дырэктара ЖКГ спадар Алег Ковель.Намеснік генеральнага дырэктара ЖКГ спадар Алег Ковель.

Праз Беларусь прайшоў міжземнаморскі цыклон. Яго прышэсце адзначылася моцнымі снегападамі. Толькі за суткі ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны асадкаў выпала ад 10 да 40% месячнай нормы. У Бабруйску самы высокі паказчык вышыні снежнага покрыва па Магілёўскай вобласці  27 сантыметраў.

 Зараз мы знаходзімся ў полі па­ні­жанага ціску,  гаворыць кі­раў­нік бабруйскай метэастанцыі спадарыня Ганна Панкрацьева.  Гэты цыклон прыйшоў да нас з поўдня Украіны, але да канца тыдня яго зменіць Скандынаўскі антыцыклон, які прынясе з сабою пахаладанне.

Таксама спадарыня Ганна па­ве­да­міла, што ў бліжэйшыя дні ча­каецца снежнае надвор’е: мес­цамі слабыя завеі. На дарогах га­ла­ледзіца. Вышыня снежнага по­кры­ва за суткі (з 31 студзеня на 1 лютага) павялічылася на тры сантыметра і зараз складае 27 сан­ты­метраў. У лютым сіноптыкі чакаюць калякліматычнае надвор’е прыблізна -6 градусаў.

 Прыбіраннем вуліц займаецца дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства,  распавёў нам намеснік генеральнага дырэктара спадар Алег Ковель.  На сённяшні дзень у нас працуе 30 адзінак уласнай тэхнікі і да 15 прыцягнутай (у асноўным гэта аўтасамасвалы і пагрузчыкі).

Праца па прыбіранні снега вядзецца ў дзве змены  з 8.00 і да 21  22.00. Ёсць нават начныя брыгады, якія забяспечваюць ачыстку снега ў цёмны час сутак. Прыбраны снег звозяць на пляцоўку ў на­кірунку Магілёва. Галоўнай праблемай для «камунальшчыкаў» з’яўляецца недахоп тэхнікі. Часам узнікаюць праблемы з палівам. Яшчэ прыбіранню снегу перашкаджаюць прыватныя аўтамабілі, якія стаяць на абочынах і недахоп фінансавых сродкаў. Некаторыя пытанні жыллёва-камунальным службам дапамагае вырашаць гарвыканкам.

Нараканні з боку аўтобусных і тра­лейбусных паркаў наконт сне­га на дарожных частках, як сцвяр­джае спа­дар Алег,  рэдкая з’ява. Звяртаюцца да камунальных службаў і кі­роўцы ўласнага аў­та­тран­спар­та. Яны выказваюць свае меркаванні, а «кам­унальшчыкі» стараюцца пры­слу­хоўвацца да іх.

Калі пачынаецца снегапад, то дарогу адразу пасыпаюць пясочна-салянаю сумессю. Усе астатнія работы распачынаюцца пасля спынення снегапада. Праблемна для жыллёва-камунальных службаў прыбіраць снег у прыватным сектары, бо для гэтага патрэбна спецыяльная тэхніка, якой не хапае. Таму ў аддаленых раёнах горада стараюцца прыбіраць у першую чаргу цэнтральныя вуліцы.

 Пакуль што спынення транспарта па нашай віне не было,  гаворыць спадар Алег.  Нам вельмі цяжка спраўляцца са снегам. Але ёсць правілы, згодна з якімі кожны жыхар павінен па даўжыні свайго замацаванага ўчастка ці будынка праводзіць уборку да сярэдзіны падарожнай часткі. Гэта павінны рабіць як юрыдычная асоба, гэтак і жыхары, якія жывуць у прыватным сектары. Шмат хто не выконвае гэты свой абавязак. З-за гэтага камунальныя службы, як наступства, «дрэнна працуюць».

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя