Домой Общество Бабруйск: будзем беларусамі!

Бабруйск: будзем беларусамі!


31-га студзеня У Бабруйску адбылася шестая ўсеагульная беларуская нацыянальная дыктоўка, прысвечаная жыццю і дзейнасці К. Каліноўскага і нацыянальнаму паўстанню 1863 г.

Гэта была першая дыктоўка на Магілёўшчыне. З яе пачалася серыя родобных мерапрыемстваў у гарадах нашай вобласці.

У пачатку вечарыны Вольга Піманава распавяла пра Кастуся Каліноўскага, паўстанне 1863 года, пра родную мову і культуру.

Вельмі цікавы прыклад прывёў Алег Родзічаў: «Ва мне спалучаецца беларуская, літоўская, польская, украінская і руская крові. І, хто ведае, магчыма, гэты пералік можна прадоўжыць яшчэ доўга. Адна бабуля прынесла ў сям’ю літоўскія звычаі, другая — украінскія і гэтак далей. І так могуць пра сябе сказаць амаль усе жыхары нашай краіны. А менавіта яны і твораць цяперашнюю культуру. А гэта значыць, што культура Беларусі зборная — яна ўключыла ў сябе элементы іншых культур, але засталася самабытнай і непаўторнай…»

Потым настаўніца беларускай мовы Алена Койпіш прачытала тэкст для дыктанту — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.

У наступны раз дыктоўку на беларускай мове пройдзе ў тым жа месцы — вул. Кастрычніцкая, 173-а (цокальнае памяшканне), 18 лютага, у 18.00.

Віктар Бузінаеў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя