Домой Общество Бабруйск адсвяткаваў Вялікую Перамогу

Бабруйск адсвяткаваў Вялікую Перамогу































У нядзелю адбылося святкаванне Вялікай Перамогі. Ва ўсіх гарадах Беларусі на гэтай падставе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Святкавалі гэтую падзею і ў Бабруйску.

А дзесятай гадзіне ля мемарыяла жаўнерам-вызваліцелям, на скрыжаванні вуліц Мінская і Крылова, адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў. Жаўнераў, якія загінулі на вайне, ушанавалі сімвалічнымі стрэламі са зброі. Ля стэлы ў гэты час неслі вахту піянеры САШ 18. Ушанаваць памяць загінулых прыехалі і ветэраны.

Далей эскарт, у галаве якога знаходзіўся БТР, рушыў на плошчу Перамогі, дзе яго сустракалі авацыямі і кветкамі школьнікі. На пачатку канцэрта словы ўдзячнасці прамовілі галава горада Дзмітры Бонахаў, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім і іншыя шаноўныя асобы. Адбылося ўскладанне вянкоў, мітынг і парад жаўнераў Бабруйскага гарнізона, падраздзяленняў МНС і МУС.

Увечары, з 18.00 да 23.00, на цэнтральнай плошчы адбыўся ўрачысты канцэрт. У ім прынялі ўдзел калектывы народнай творчасці і артысты беларускай і замежнай эстрады. А 23.00 жыхары і госці горада ўбачылі ўрачысты феерверк. Грукала так, што ў навакольных дварах у аўтамабілях нават спрацоўвала сігналізацыя.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара