Домой Происшествия Бабруйчанін парнуў нажом сябра

Бабруйчанін парнуў нажом сябра

Нядаўна адбыўся суд над бабруйчанінам, які, выканаў просьбу сябра ударыў яго нажом.

Злачынства адбылося 10 студзеня, каля 8.30. На сваёй кухні спадар Г. прыставіў нож да левай часткі жывата, пасля чаго сябру заставалася толькі парнуць, што ён і зрабіў. У выніку спадар Г. атрымаў колатую рану, небяспечную для жыцця.

Як паясніў пацярпелы, распавёў нам намеснік пракурора Ленінскага раёна Бабруйска Віктар Караткоў, на панажоўшчыну сябры вырашылі пайсці з-за таго, што ад гаспадара сышла жонка, і ён ніяк не мог знайсці шляхоў прымірэння з ёю.

Спадару Н. пагражала пазбаўленне волі да васьмі год. Але ўлічваючы ўсе абставіны справы, суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе чатырох год пазбаўлення волі ва ўпраўленчай установе адкрытага тыпу.

Ці вярнулася жонка да спадара Г. пасля гэтага здарэння застаецца таямніцай.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя