Домой Видео Бабруйчане вучыліся спяваць традыцыйныя калядныя песні

Бабруйчане вучыліся спяваць традыцыйныя калядныя песні

Апошнія перадсвяточныя заняткі «Мова нанова» прайшлі разам са Спеўным сходам і калядкамі.

Раней у гэты час напярэдадні Божага Нараджэння беларусы не спявалі – традыцыя дазваляла спевы толькі на святы. Самі песні выконвалі акапэльна, без музычных інструментаў – распавяла Ірына Ласіхіна, вядучая Спеўнага схода.

Навучыцца спяваць калядныя песні так, як гэта рабілі нашыя продкі, дапамагла госця моўных курсаў Юлія Ліцвінава.

калядныя песні

На самым пачатку занятка бабруйчане прагледзелі рэпартажы пра традыцыйныя калядныя абрады беларусаў. Потым паўдзельнічалі ў віктарыне з пытаннямі пра звычаі на зімовыя святы, даведаліся, што раней беларусам калядную ялінку замяняў саламяны «павук».

калядныя песні

калядныя песнікалядныя песніПадрабязней пра Калядны спеўны сход у Бабруйску глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч