Домой Культура Бабруйчане «удыхнулі» родную мову

Бабруйчане «удыхнулі» родную мову

У панядзелак, 22 лютага, у Бабруйску прайшоў літаратурна-музыкальны вечар, прысвечаны дню роднай мовы.

бабруйчане, родная мова, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава, вечар, Зоська Верас, кніга, прэзентацыяІмпрэзу распачаў галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера», сябра Беларускага саюза пісьменнікаў Анатоль Санаценка. Ён прадставіў аўдыторыі гасцей мерапрыемства – паэта Міхася Скоблу (таксама сябра СБП) і барда Таццяну Грыневіч-Матафонаву.

Сп. Міхась з’яўляецца складальнікам кнігі, якая прысвечана выдатнай беларускай паэтцы, перакладчыцы, выдаўцу і моваўзнаўцы Зосьцы Верас. Менавіта аб кнізе «Успамінаў і лістоў», а таксама пра жыццёвы шлях яе гераіні Мiхась Скобла распавёў бабруйчанам.

бабруйчане, родная мова, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава, вечар, Зоська Верас, кніга, прэзентацыябабруйчане, родная мова, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава, вечар, Зоська Верас, кніга, прэзентацыяАле перад прэзентацыей сп. Мiхась зрабіў невялічкую прамову. Ён узгадаў, што кола зацікаўленых людзей ужо ператварыла дзень роднай мовы ў тыдзень і пажадаў, каб «тыдзень ператварыўся ў месяц, месяц у год, год у стагоддзі і тысячагоддзі, і мова заняла тое месца, якое павінна займаць».

– Зоська Верас сымбалічна вярнулася ў Бабруйск на старонках кнігі мемуараў, – кажа сп. Скобла. – Яна пражыла амаль сто год (1892-1991) і завітвала ў ваш горад сто год таму, калі тут працаваў яе першы муж Фабіян Шантыр.

Фабіян распачаў беларусізацыю бабруйскага гарнізону. Жонка дапамагала яму ў гэтым. У лістах, якія яна дасылала шматлікім знаёмым, знайшлося багата згадваднняў пра той перыяд, пра яе лекцыі ў Бабруйску.

Савецкая ўлада абарвала той шчаслівы перыяд у жыцці ўлюбёных. У 1920-м Шантыр быў расстраляны і знішчаны па палітычных матывах. Ён так і не пабачыў сваго сына…

Зоська Верас працягнула іх агульную справу. Пад яе кіраўніцтвам выходзілі часопісы на роднай мове, яна склала слоўнік з батанічнымі назвамі, якім захапляўся Якуб Колас.

Лепшай сяброўкай спн. Верас была знакамітая паэтка Ларыса Геніюш. Жанчыны пісалі адна адной па два лісты ў дзень…

Сп. Скобла адзначыў, што гэтыя сяброўкі сталі ўзорам таго, як трэба шанаваць роднае.Яны змянілі светапогляд вялікай колькасці людзей і прывялі іх да беларускай мовы…

Дарэчы, такія людзі ёсць і ў Бабруйску. Калі сп. Міхась прапанаваў гасцям імпрэзы перакласці колькі складаных батанічных назваў з расейскай на родную мову – адказы гучалі з усіх бакоў. Назвы правяраліся па кнiзе Зоськi Верас. Колькасць правільных адказаў і глыбіня ведаў гараджан уразілі пiсьменнiка.

Напрыканцы вечара перад гасцямі выступіла спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. «Яе аблічча вельмі нагадвае Зоську Верас у маладосці,» – зазначыў сп. Скобла. Менавiта таму яна сыграла паэтку ў дакументальнай стужцы ад канала «Белсат».

бабруйчане, родная мова, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава, вечар, Зоська Верас, кніга, прэзентацыябабруйчане, родная мова, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава, вечар, Зоська Верас, кніга, прэзентацыяСпн. Таццяна таксама з’яўляецца аматаркай творчасці знакамiтай паэткi. Яна выканала песні на вершы паэтаў – сябраў выдатнай мовазнаўцы. Прагучалі «О, Беларусь, мая шыпшына», «Зорка Венера», «Дробненькі дожджык»і шмат іншых.

Бабруйчане падхоплівалі знаёмыя з дзяцінства радкі, спявалі разам… Вечар скончыўся доўгімі авацыямі і вершам Міхася Скоблы «Мова, удыхнутая ў нас, як душа…».

Александрына Глаголева