Домой Видео Бабруйчане схадзілі ў гісторыю. І вярнуліся – іншымі…

Бабруйчане схадзілі ў гісторыю. І вярнуліся – іншымі…

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар МельнікаўДзе ў Бабруйску жыў Доўбар-Мусніцкі, а дзе пахаваныя жаўнеры Першага польскага корпуса, даведаліся бабруйчане на экскурсіі Ігара Мельнікава

Гісторык правёў экскурсію па Бабруйскай крэпасці у падтрымку сваёй новай кнігі «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919 – 1920 гадах».

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў

Гістарычны шпацыр па крэпасці распачаўся каля былой Менскай брамы. Потым група прайшла па мясцінах, так ці інакш звязаных з корпусам Доўбар-Мусніцкага. Хоць надвор’е было вельмі халодным, але зацікаўленых гісторыяй роднага горада сабралася даволі шмат.

Тэма знаходжання на тэрыторыі Беларусі польскіх войскаў у 1918, а потым у 1919-20 гг., дагэтуль заставалася слаба даследаванай. Ігар Мельнікаў першым вырашыў глыбока вывучыць гэты перыяд у гісторыі Беларусі і Бабруйска.

За час даследавання гісторык сабраў шмат матэрыялу, артэфактаў, фотаздымкаў, якія паказаў падчас экскурсіі бабруйчанам.

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар МельнікаўБабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў

Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў
Каплічка ў казарме.

Ігар Мельнікаў распавёў пра вядомых асобаў, што сто гадоў таму служылі ў Бабруйскай крэпасці.

Сярод іх – Уладыслаў Андэрс, кіраўнік Другога польскага корпуса – асноўнай тактычнай і аперацыйнай адзінкі Войска польскага на Захадзе ў 1944-45 гады. У «корпусе Андэрса» служыла шмат беларусаў.

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў

Ігар Мельнікаў даследуе таксама тэму беларусаў-андэрсаўцаў і год таму прэзентаваў кнігу «Адысея палешука» пра беларускага жаўнера, што служыў у Другім корпусе. У 1918 годзе Ўладыслаў Андэрс праходзіў службу ў Бабруйскай крэпасці.

Эскурсія спынялася і каля былога езуіцкага касцёла, самага старога будынка горада, адзінага сведкі старажытнага Бабруйска.

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар МельнікаўІгар Мельнікаў паказаў фотаздымкі дзеючага бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з тых часоў, калі польскія жаўнеры прымалі прысягу на пляцы каля касцёла.

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў

Наступным прыпынкам была закінутая казарма, у якой некалі жыў Юзэф Доўбар-Мусніцкі. Гісторык распавёў крыху пра асобу кіраўніка Першага польскага корпуса, пра неадназначныя кропкі погляду ў дачыненні да ягонай дзейнасці.

 Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў
Каля дома дзе жыў Доўбар-Мусніцкі

Далей група пайшла на месца былых польскіх вайсковых могілак, дзе ў гонар легіянераў, што загінулі ў баях з бальшавікамі быў насыпаны так званы «Курган Доўбарчыкаў». Цяпер кургана няма, але ў зямлі засталіся ляжаць пахаваныя там жаўнеры. Як распавёў Ігар Мельнікаў, польская амбасада мае намер усталяваць памятную шыльду з узгадваннем пра курган на былым езуіцкім касцёле. Магчыма, некалі будзе праведзена эксгумацыя парэшткаў жаўнераў.

Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар Мельнікаў
Недалёка ад былога кургана..

Апошняй кропкай экскурсіі стала брацкая магіла 11 камуністаў-падпольшчыкаў, загінулых у барацьбе з польскімі вайскамі. На магіле ўсталяваны помнік-вежа, якую вянчае чырвоная зорка.

Бабруйск, Доўбар-Мусніцкі, жаўнеры Першага польскага корпуса, бабруйчане, экскурсія, Ігар МельнікаўІгар Мельнікаў зазначыў, што гэта вельмі сімвалічна, што побач знаходзяцца магілы палякаў і бальшавікоў, што некалі супрацьстаялі адзін аднаму ў ваенных сутычках. Цяпер жа і тыя, і другія ляжаць у бабруйскай зямлі, на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. І гэта заклікае нас да  вывучэння гісторыі і паяднання з ёй.

Экскурсію па Бабруйскай крэпасці Ігар Мельнікаў ладзіў у падтрымку сваёй новай кнігі «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919 – 1920 гадах». Гісторык абяцае, што ў кнізе будзе нашмат больш цікавых фактаў, акрамы тых, што ён распавёў падчас экскурсіі. А таксама – унікальныя фотаздымкі ў добрай якасці.

Але каб кніга выйшла, аўтару патрэбная нашая падтрымка. Ігар Мельнікаў зазначае, што чым больш сродкаў атрымаецца сабраць, тым больш якасным будзе выданне. Як падтрымаць кнігу, падрабязна па спасылцы.

Ігар Мельнікаў нарадзіўся 26 красавіка 1980 года ў Бабруйску. У Беларусі атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук. Потым навучаўся ў Варшаве, дзе атрымаў ступень магістра. Спецыялізуецца на вайсковай гісторыі ХХ стагоддзя. Аўтар кніг: «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.», «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.», “Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Масквой і Варшавай», «Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў», «Забытыя героі», «Адысея палешука», «Мяжа была падМінскам. 1921–1941 гг.»

 

Марына Маўчанава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя