Домой Видео Бабруйчане распачалі флэш-моб «Чытаем Адамовіча» (Добавлено видео)

Бабруйчане распачалі флэш-моб «Чытаем Адамовіча» (Добавлено видео)

Алесь Адамовіч, бабруйчане распачалі флэш-моб, "Чытаем Адамовіча", акцыя, помнік пісьменніку ў Глушы, Андрусь АрхіпенкаДа ўдзелу запрашаюцца ўсе неабыякавыя. Акцыя ладзіцца ў падтрымку збора грошай на помнік пісьменніку ў Глушы.

Каб прыняць удзел у флэш-мобе, трэба прачытаць урывак з твора Алеся Адамовіча, запісаць яго на відэа і размесціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #чытаемадамовіча.

«Мы ладзім гэтыя чытанні, каб пазнаёміць людзей з творчасцю Адамовіча, – распавёў ініцыятар усталявання помніка літаратару, бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка.  – Часта сустракаеш тых, што зусім ня ведаюць, хто такі Адамовіч, часам узгадваюць толькі, што некалі вывучалі яго на літаратуры ў школе. Таксама гэтай акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу да збора сродкаў на бюст пісьменніка ў ягонай роднай Глушы, які зараз вядзецца».

Першымі прачыталі ўрыўкі з аповесцяў і нататак Адамовіча акторка Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.Дуніна-Марцінкевіча Ала Грахава, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра турызма і краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйску Людміла Дабравольская, а таксама актывісты ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча».

Збор сродкаў на помнік Адамовіч праходзіць на платформе «Талака».  На працу скульптара, адліўку і пастамент патрэбна BYN8000. На сённяшні дзень сабрана BYN5084 ці 63 % ад патрэбнай сумы.  Да завяршэння краўдфандынгавай кампаніі засталося дзесяць дзён.

Алесь Адамовіч – беларусі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 3 верасня 1927 года. Дзяцінства правёў у Глушы пад Бабруйскам. Там жа на свае вочы пабачыў Другую сусветную вайну. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Падтрымліваў стварэнне Беларускага народнага фронту.

Намагаўся раскрыць праўду пра Чарнобыльскую катастрофу, быў сустаршынём Міжнароднага фонду «Дапамога ахвярам Чарнобылю». Вядомыя ягоныя творы «Я з вогненнай вёскі», «Хатынская аповесць», «Вайна пад стрэхамі», «Апакаліпсіс па графіку» ды іншыя.

Алесь Адамовіч памёр 26 студзеня 1994 года, пахаваны ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёна.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя