Домой Общество Бабруйчане просяць Лукашэнку дапамагчы аднавіць касцёл

Бабруйчане просяць Лукашэнку дапамагчы аднавіць касцёл

Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і жыхары Бабруйска накіравалі кіраўніку Беларусі ліст з просьбай паспрыяць у зносе прыбудовы да святыні.

Звярнуцца да прэзідэнта парафіяне вырашылі пасля таго, як неаднаразова пісалі ў Бабруйскі гарвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, сустракаліся з бабруйскімі чыноўнікамі http://babruysk.by/bobrujchane-peredali-v-ispolkom-pochti-500-podpisej-za-vosstanovlenie-kostyola/, збіралі подпісы http://babruysk.by/bobrujchane-sobirayut-podpisi-za-vosstanovlenie-istoricheskogo-vida-kostyola/.  Але нейкага выніку пакуль усё гэта не прынесла.

«Усе ніжэйшыя інстанцыі мы прайшлі, адказы ад іх атрымалі. Усе сцвярджаюць, што канчатковае рашэнне аб перадачы будынку касцёла вернікам і аднаўленні ягонага першапачатковага гістарычнага выгляду застаецца за Вамі», – кажацца ў звароце.

«Просім Вашай дапамогі, паколькі Вы – апошняя інстанцыя, якая ў сіле нам дапамагчы», – пішуць бабруйчане Аляксандру Лукашэнка.

У лісце падрабязна распавядаецца гісторыя дачынення з мясцовымі ўладамі па пытанні поўнага вяртання касцёла парафіі цягам больш чым 20 гадоў. Аўтары зварота асабліва звяртаюць увагу на сумнеўную прыватызацыю пяціпавярховай прыбудовы да касцёла акцыянерным таварыствам «Бабруйскбудкомплекс» у 2012 годзе.

Разам са зваротам кіраўніку краіну накіравалі подпісы за аднаўленне касцёла, што бабруйчане збіралі ў лютым і сакавіку.

Парафіянін Ігар Клімовіч зазначыў, што, акрамя зварота да прэзідэнта, неабыякавыя бабруйчане шукаюць і іншыя шляхі, як вярнуць гораду і Касцёлу тое, што ўлады некалі незаконна забралі. Зараз вядуцца кансультацыі з юрыстамі па пытанні магчымага зварота ў суд.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі  быў пабудаваны ў 1906 годзе на сродкі парафіян. Гэта адзіны ў горадзе помнік неагатычнай архітэктуры. У 60-я гады мінулага стагоддзя, на хвалі ваяўнічага атэізму, камуністычныя ўлады знеслі вежу касцёла і замест яе прыбудавалі пяціпавярховік. У ім размесцілася адміністрацыя домабудаўнічага камбіната. Нядаўна высветлілася, што праектныя дакументы на будынак, а таксама акты ўводу ў эксплуатацыю і адводу зямлі пад будаўніцтва адсутнічаюць.http://babruysk.by/prybudova-da-babrujskaga-kascyola-samabud-a-xrama-tam-uvogule-nyama/

У 1989 годзе парафія была адноўлена. Але касцёл так цалкам і не вярнулі каталікам. Прыбудова засталася на сваім месцы. У 2012 годзе яна была прыватызаваная ААТ «Бабруйскбудкомплекс» – былым домабудаўнічым камбінатам. Парафіяне лічаць гэтую прыватызацыю незаконнай.

Першы намеснік Бабруйскага гарвыканкама Алег Ковель сцвярджае, што горад нічым не можа дапамагчы вернікам, бо прыбудова – прыватная ўласнасць. Па вырашэнне пытання чыноўнік рэкамендаваў звяртацца да кіраўніка Беларусі.

 

Марына Міхневіч

 

 

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя