Домой Культура Бабруйчане пачулі Ўладзіміра Высоцкага – на беларускай мове…

Бабруйчане пачулі Ўладзіміра Высоцкага – на беларускай мове…

У Бабруйску прайшла прэзентацыя зборніка вершаў Уладзіміра Высоцкага – «Пра жыцьцё, пра волю, пра сябе», перакладзеных на беларускую мову магілёўскім пісьменнікам, педагогам, грамадскім дзеячам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхасём Булавацкім.

Бабруйск, Уладзімір Высоцкі, Булавацкі, пераклады, кніга, вершы

На літаратурны вечар прыйшло каля дваццаці чалавек – мясцовых прыхільнікаў творчасці знакамітага расійскага акцёра, спевака і паэта.

Пачынаючы свой выступ, Міхась Булавацкі адзначыў, што вершы Ўладзіміра Высоцкага пераведзены на 209 моў. Але не ўсе – толькі па некалькі ягоных вершаў на кожнай мове.

Прадстаўляючы кнігу, пісьменнік распавёў пра гісторыю сваіх перакладаў.

Больш пятнаццаці гадоў займаецца М. Булавацкі гэтай працай. Пераклаў 45 вершаў, выдаў у 1999 першую кнігу «беларускамоўнага» Высоцкага, якая, па словах Булавацкага, тады яшчэ не была дасканалай.

У рэдагаванні ж новага зборніка прынялі ўдзел вядомыя беларускія паэты – Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін (што год таму пайшлі ад нас у лепшы свет). А таксама – знакаміты лінгвіст, перакладчык Лявон Баршчэўскі й таленавіты магілёўскі паэт Сяргей Украінка…

У выніку – атрымаўся выдатны вынік, высокамастацкія пераклады, якія максімальна перадаюць вобразы, дынаміку, нерв і сэнс вершаў Уладзіміра Высоцкага. У чым прысутныя на літаратурным вечары бабруйчане змаглі пераканацца самі, праслухаўшы некалькі ягоных вершаў, у тым ліку, знакамітае «Паляванне на ваўкоў» – у выкананні Булавацкага.

Пісьменнік таксама прадставіў публіцы перакладзеныя ім вершы Булата Акуджавы і Аляксандра Гарадніцкага, што ў свой час былі прысвечаныя Высоцкаму.

Жадаючыя маглі задаць пытанні, пагутарыць, падыскутаваць з перакладчыкам…

У канцы ж сустрэчы адбылася невялікая аўтограф-сесія Міхаіла Булавацкага і нефармальныя зносіны – з фатаграфаваннем і размовамі ўсё пра тое – пра творчасць Высоцкага…

Бабруйск, Уладзімір Высоцкі, Булавацкі, пераклады, кніга, вершыБабруйск, Уладзімір Высоцкі, Булавацкі, пераклады, кніга, вершыБабруйск, Уладзімір Высоцкі, Булавацкі, пераклады, кніга, вершы

Бабруйск, Уладзімір Высоцкі, Булавацкі, пераклады, кніга, вершыУл. інф.