Домой Общество Бабруйчане незадаволеныя тым, што гарвыканкамаўская газета выходзіць на рускай мове

Бабруйчане незадаволеныя тым, што гарвыканкамаўская газета выходзіць на рускай мове

У горадзе вядзецца збор подпісаў за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў выданні «Бабруйскае жыццё».

Подпісы пад калектыўным зваротам збіраюць актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), паведаміла нам каардынатар аргкамітэта БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук. У ім мы звяртаем увагу мясцовых чыноўнікаў на тое, што доўгія гады свайго існавання газета друкавалася на беларускай мове. Аднак паступова родная мова знікала са старонак, саступаючы месца рускамоўным тэкстам.

На дадзены момант у выпусках газеты, у лепшым выпадку, зяўляецца толькі некалькі артыкулаў на беларускай мове. Сайт газеты (Life.bobr.by) мае толькі рускамоўную версію. Таму ў сваім звароце мы просім гарадскія ўлады паспрыяць таму, каб артыкулаў на беларускай мове ў газеце выходзіла не менш як 50 адсоткаў.

Таксама мы прапанавалі, каб у «Бабруйскiм жыццi» зявілася сталая рубрыка, якая б асвятляла пытанні беларускай мовы і культуры, і зрабіць беларускамоўную версію сайта.

Праз некалькі дзён сабраныя подпісы мы накіруем у гарвыканкам.

Родная мова ператвараецца як у Бабруйску, так і краіне, у мову другога гатунку. Таму мы хочам дамагчыся, каб дэкларуемае дзяржавай двухмоўе ажыццяўлялася не на словах, а на справе.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя