Домой В регионе Бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча

Бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча

У рамках Фэсту экскурсаводаў адбылася вандроўка па родных мясцінах пісьменніка.

18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Да гэтай даты ў Беларусі ўжо традыцыйна прымяркаванае краязнаўчае свята – Фэст экскурсаводаў.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

Бабруйчан у гэты дзень чакала экскурсія ў Глушу – вёску, у якой правёў дзяцінства і юнацтва Алесь Адамовіч.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, ГлушаВандроўка ладзілася таксама ў падтрымку конкурсу «Прыпынак Адамовіча», мэта якога – ператварыць звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку.

Экскурсанты пабачылі дом, у якім жыла сям’я Адамовічаў, а таксама будынак аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка, і ў якім плануецца адкрыць музей літаратара.

Актывіст Андрусь Архіпенка распавёў пра збор подпісаў за ўсталяванне бюста Алесю Адамовічу.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

Цікавай часткай экскурсіі стала наведванне «Цэнтру рамёстваў» на ўскрайку леса, дзе некалі мусіў паўстаць глушанскі скансэн – музей пад адкрытым небам. Там можна было пабачыць узоры народнай архітэктуры, прывезеныя з Бабруйскага раёна і з некаторых іншых мясцінаў Беларусі.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, ГлушаКіраўнік ганчарнага гуртка «Глечыкі», што працуе ў «Цэнтры рамёстваў» Аляксандр Арлоў правёў экскурсантаў ўнутр ветрака і паказаў старажытны механізм млына, які добра захаваўся і нават яшчэ можа працаваць.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

Таксама спадар Аляксандр запрасіў удзельнікаў вандроўкі ў сваю майстэрню, дзе на іх вачах вырабіў гліняны збан.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

Экскурсія скончылася ўскладаннем кветак на магілу Алеся Адамовіча.

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, Глуша

бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча,пісьменнік, вандроўка, ГлушаПадрабязней – у нашых фота- і відэарэпартажах.

 

Марына Маўчанава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя