Домой Общество Бабруйчане напicалi дыктоўку паводле тэкста Францiшка Багушэвiча

Бабруйчане напicалi дыктоўку паводле тэкста Францiшка Багушэвiча

18 лютага ў офісе гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся другі этап VI Ўсеагульнай беларускай дыктоўкі.

У якасцi тэкста для праверкi ведаў роднай мовы быў выкарыстаны ўрывак з прадмовы Францішка Багушэвіча да кнiгi «Дудка беларуская».

Удзел у дыктоўцы, якую праводзiла грамадская актывiстка Вольга Пiманава, прынялі некалькi дзесяткаў чалавек. Вынiкi дыктоўкi падвяла настаўніца беларускай мовы Алена Койпіш. Пераможцы, зрабiўшыя найменьшую колькасць памылак, атрымалi ў падарунак кнiгi. Пасля дыктоўкi адбыўся конкурс на веданне роднай мовы i гiсторыi паўстання 1863-64 гадоў.

А завяршылася вечарына гарбатай i салодкiмi прысмакамi.

Васiль Кулікоў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя