Домой Общество Бабруйчане могуць падтрымаць пацярпелых за праўду…

Бабруйчане могуць падтрымаць пацярпелых за праўду…

У канцы снежня 2015 г на паседжанні Рады дэмакратычных сіл Бабруйска ўзгадалі зняволеных па палітычных матывах беларусаў. Сярод іх ёсць і нашы землякі.

Актывісты палітычных і прававых структур прыгадалі мінулыя гады. Тады ўсе аб’яднана віншавалі з навагоднімі святамі палітычных зняволеных. Здавалася б, ужо ўсіх летась выпусцілі і віншаваць няма каго.

Але… За кратамі яшчэ застаюцца праваабаронцы Андрэй Бандарэнка і Міхаіл Жамчужны, наш зямляк Аляксей Мілюкоў і шматдзетная маці-выхавацель Ірына Моцная…

Гэтых людзей прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за іх грамадскую актыўнасць, и таму ўсё ж нельга казаць, што ў жніўні 2015-га адпусцілі ўсіх палітзняволеных.

Бо за кратамі яшчэ застаюцца людзі, знаходжанне якіх там палітычна матывавана.

Да таго вядома, што ў дачыненні большасці з іх адміністрацыямі ўстаноў выкарыстоўваецца псіхалагічны ўціск.

Ведаючы гэтыя акалічнасці, сябры дэмакратычных арганізацый Бабруйска напісалі гэтым людзям віншавальныя лісты да свята Новага года.

Таксама грамадскія актывісты заклікаюць усіх неабыякавых да лёсу барадзьбітоў пісаць ім лісты не толькі прысвечаныя да пэўных дат.

— Вашая падтрымка, — было зазначана на паседжанні, — не толькі дасці тым, хто за кратамі, надзею, але дапаможа спыніць жорсткія псіхалагічныя катаванні гэтых людзей.

Вось каму можна напісаць…

Аляксей Мілюкоў — сын сп. Алега Жалнова, барацьбіта з незаконнымі дзеяннямі супрацоўнікаў Бабруйскага ДАІ.

25-гадовага хлопца «закрылі» па надуманай справе. Калі ў 2014 годзе Аляксей са сваім бацькам зафіксавалі парушэнне ПДР супрацоўнікамі аўтаінспекцыі і папярэдзілі іх пра тое ў вуснай форме, адзін з міліцыянтаў знайшоў на сабе сляды збіцця. За «пабоі» хлопцу далі тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Бобруйск, Алексей Желнов, Алексей МилюковМожна напісаць: Віцебская вобласць, горад Наваполацк, вуліца Тэхнічная, 8, ПУат N 15; 211445. Мілюкову Аляксею Алегавічу.

Андрэй Бандарэнка, заснавальнік і ўладальнік ЧКПУ «Платформа інавэйшн». Знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі з 1 красавіка 2014 года за «хуліганства». Бандарэнку прызналі вінаватым па ўсіх эпізодах. Яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі, «зрэзаўшы» год па амністыі.

Бобруйск, Андрей Бондаренко, БеларусьМожна напісаць: горад Магілёў, вуліца Крупскай, 99а, ПУ Турма N 4, камера 149; 212011. Бандарэнка Андрэю Валер’евічу.

Шматдзетную маці спн. Ірыну Моцную з Клімавічаў асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэксу. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Дзеці ж спн. Ірыны сцвярджаюць, што ім жылося ў сям’і добра. А самі справы (кожную па чарзе) пачалі ўхбуджаць пасля таго, як спн. Моцная накіравала скаргі наконт пазбаўлення яе правоў апякунства.

З 19 снежня 2014 года яна знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

Ирина Моцная, БеларусьМожна напісаць: горад Гомель, вуліца Антошкіна, 3, ПК N 4, атрад N 5; 246035. Моцнай Ірыне Уладзіміраўне.

Заснавальніка ЧКПУ «Платформа інавэйшн» сп. Міхаіла Жамчужнага асудзілі на шэсць год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі за «наўмыснае разгалошванне службовых сакрэтаў; незаконнае набыццё сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі; даванне хабару». Прысуд вынесены сёлета 15 ліпеня.

Беларусь, Михаил Жемчужный

Можна напісаць: Мінская вобласць, Барысаўскі раён, станцыя Навасады, ПК N 14; 222125. Міхаілу Жамчужнаму.

Вашыя лісты, у першую чаргу, пакажуць адміністрацыям тых устаноў, што якое хацця беззаконне з іхняга боку не застанецца незаўважным. Да таго ж, гэтыя лісты дапамогуць трымацца гэтым людзям.

Яўген Васьковіч,
у мінулым – палітвязень