Домой Главные новости Бабруйскія журналісты далучыліся да міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку»

Бабруйскія журналісты далучыліся да міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку»

5 лістапада, бабруйскія журналісты, "Станем за журналістыку", Анатоль Санаценка5 лістапада бабруйскія журналісты сустрэліся, каб выказаць салідарнасць з калегамі, якіх пераследуюць за працу.

Падчас сустрэчы разважалі пра незалежную журналістыку, пра тое, навошта за яе «стаяць».

«Журналістыка – гэта аснова сучаснага грамадства, сучаснай дзяржавы. Тыя, хто баяцца журналістаў, маюць, што хаваць ад грамадства, – упэўнены Анатоль Санаценка, галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера», сябра ГА «БАЖ». –  Я лічу, што рэпрэсіі супраць журналістаў вынікаюць менавіта з гэтага – што чыноўнікі хочуць схаваць ад чытачоў свае злачынствы – парушэнні заканадаўства, эканамічныя злачынствы. Журналістыка пакліканая ўраўнаважваць інтарэсы ў дзяржаве, рабіць яе больш развітай і дэмакратычнай».

«Менавіта дзякуючы незалежным журналістам асвятляюцца ўсе самыя вострыя праблемы і паказваюцца хібы грамадства, і гэта дазваляе людзям убачыць, што адбываецца насамрэч у краіне, – разважаў журналіст, сябра ГА «БАЖ» Яўген Васьковіч. – Але падчас працы трэба ўлічваць, у якой мы краіне, таму журналістам у нашых умовах ніколі не трэба забывацца пра асцярожнасць».

«Мы стаім за незалежную журналістыку, мы прызвычаіліся да гэтага словаспалучэння, але асабіста для мяне яно дзіўна гучыць, бо як можна дзяліць журналістыку на залежную і незалежную? – сказаў журналіст з Бабруйска Дзяніс Носаў. – Журналістыка апрыёры – незалежная, калі яна – сапраўды журналістыка, а не прапаганда».

«Я лічу, што важна і трэба стаяць за журналістыку, як і ўвогуле быць нам усім, журналістам, салідарнымі, – зазначыла журналістка, сябра ГА «БАЖ» Алеся Лацінская. – Як паказваюць апошнія падзеі, ад пераследу з боку дзяржавы ніхто сёння не застрахаваны, нават такій буйныя смі, як БелАПАН, TUT.BY. Гэта можа адбыцца з любым і ў любы дзень, і таму нам так важна стаяць адзін за аднаго».

Кампанія «Станем за журналістыку» праводзіцца кожны год па ўсім свеце 5 лістапада. Заснавала яе Міжнародная федэрацыя журналістаў у 2007 годзе, каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца журналісты.

Галоўнай пагрозаў у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных СМІ.  7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі. Саміх журналістаў затрымалі, яны правялі па некалькі сутак у следчым ізалятары, былі заведзеныя крымінальныя справы.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» – спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

Мэтай акцыі «Станем за журналістыку» у Беларусі сёлета як раз і стала падтрымка калег, пацярпелых ад пераследу ў сувязі з гэтай справай.

5 лістапада, бабруйскія журналісты, "Станем за журналістыку", Анатоль Санаценка

5 лістапада, бабруйскія журналісты, "Станем за журналістыку", Анатоль Санаценка

5 лістапада, бабруйскія журналісты, "Станем за журналістыку", Анатоль Санаценка

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя