Домой Главные новости Бабруйчане адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў дзіцячым парку

Бабруйчане адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў дзіцячым парку

Бібліятэка № 8 ім. Ефрасінні Полацкай, акцыя-1

6 жніўня гарадская бібліятэка №8 ім. Ефрасінні Полацкай зладзіла акцыю «Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга».

Тэматычная пляцоўка размесцілася ў цэнтры дзіцячага парка, каля фантану, які ў гэты спякотны дзень працаваў. Цікаўныя маглі пазнаёміцца з кнігамі Скарыны з фондаў бібліятэкі. Дзецям прапаноўвалі паўдзельнічаць у інтэрактыўных забавах – скласці пазл ці размаляваць партрэт беларускага першадрукара, ці паспрабаваць пісаць гусіным пяром.

Бібліятэка № 8 ім. Ефрасінні Полацкай, акцыя-1

 

бабруйчане, адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, ў дзіцячым парку, бібліятэка № 8 ім. Ефрасінні Полацкай, акцыя, Францыск Скарына

бабруйчане, адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, ў дзіцячым парку, бібліятэка № 8 ім. Ефрасінні Полацкай, акцыя, Францыск Скарына«Гэтым невялічкім мерапрыемствам мы хочам паказаць і нашую бібліятэку, якія выданні Францыска Скарыны ці кнігі пра яго мы маем. У нас ёсць факсімільныя кнігі нашага  асветніка, – распавяла бібліятэкарка Ілона Носава . – Таксама мы хочам расказаць дзецям, хто такі Францыск Скарына».

Бібліятэкарка Наталля Асіповіч выказала шкадаванне, што ў Бабруйску на ўзроўні гораду абмінулі ўвагай такую падзею, як 500-годдзе выхаду першай беларускай друкаванай кнігі.

«Можа, я чагосьці не ведаю, але ні ў бабруйскіх газетах, ні ў інтэрнэце мне нідзе не трапляла на вочы, як Бабруйск святкуе гэтую дату.  Толькі на рэспубліканскім узроўні. Усё ж такі, улічваючы, што гэта значная для нас падзея, і дата – 500 гадоў, увагі мусіла быць больш. Мне хацелася б, каб нашая прэса больш пісала пра Скарыну, каб ладзіліся нейкія імпрэзы. Каб людзі маглі знаёміцца. Бо, нажаль, часам сустракаеш людзей, якія ну вельмі ад гэтага далёкія. А кожны беларус мусіць ведаць, што наша першая друкаваная кніга выйшла пяць стагоддзяў таму, 6 жніўня 1517 года ў чэскім горадзе Прага», – зазначыла бібліятэкарка.

 

Марына Міхневіч