Домой Видео Бабруйчане адсвяткавалі першы юбілей курсаў «Мова Нанова»

Бабруйчане адсвяткавалі першы юбілей курсаў «Мова Нанова»

Студэнтаў курсаў і гледачоў павіншавалі Іван Панамароў (гурт «Sky Net») і Зміцер Вайцюшкевіч.

21 лютага споўнілася роўна пяць гадоў з моманта заснавання праекта «Мова Нанова» ў Бабруйску. Наш горад першым пасля Менска падхапіў і реалізаваў, дзякуючы мясцовым энтузіястам, гэты асветніцка-культурніцкі праект – Модныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова». Большую частку часу курсы базіраваліся і дагэтуль праводзяцца ў тайм-клубе «13:87». Таму не дзіўна, што менавіта ў дадзенай Крэатыўнай прасторы «Мова Нанова» 23 лютага адзначала першы свой юбілей.

 курсы, Мова Нанова, Зміцер Вайцюшкевіч

курсы, Мова Нанова, Зміцер ВайцюшкевічКаля 80-ці чалавек у субботні вечар прынялі ўдзел у юбілейнай імпрэзе. Ладзіліся камандны квіз, конкурсы і віктарыны з падарункамі і сюрпрызамі, віншаванні з пачастункамі.

Быў і музычны падарунак – акустычны выступ бабруйскіх рок-музыкаў – маладога гурта «Моndegreen» і лідара добра вядомага гурта «Sky Net» Івана Панамарова, у якога ў апошнія гады з’явіліся беларускамоўныя хіты. Выступоўцы выканалі па дзве песні.

курсы, Мова Нанова, Зміцер Вайцюшкевіч

курсы, Мова Нанова, Зміцер ВайцюшкевічАле асноўную частку святкавання склаў Спеўны сход, адмыслова прымеркаваны да юбілею. Распачаўся ён самастойна, мясцовымі сіламі, а потым прадоўжыўся пад кіраўніцтвам беларускай «зоркі» Зміцера Вайцюшкевіча.

курсы, Мова Нанова, Зміцер Вайцюшкевіч

Прысутныя з задавальненнем заспявалі спачатку разам з вядоўцай курсаў Ірынай Ласіхінай і яе вакальна-інструментальнай групай падтрымкі, а потым – з вядомым аўтарам-выканаўцам песен. Падрабязнее глядзіце ў нашых відэарэпартажах з падзеі.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча