Домой Общество Бабруйчане адкрылі «Тыдзень асветы супраць фашызму і антысемітызму»

Бабруйчане адкрылі «Тыдзень асветы супраць фашызму і антысемітызму»

У тайм-клубе «1387» сабраліся неабыкавыя людзі, каб разабрацца ў складаных, але актуальных пытаннях.

6 лістапада у Крэатыўнай прасторы «1387» адбылася импрэза пад агульнай назвай «Антысемітызм і ксенафобія. Адкуль што бярэцца». Гэтае мерапрыемства адкрыла ў Беларусі «Тыдзень асветы супраць фашызму і антысемітызму». Ініцыятарам асветніцкага вечару выступіла праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» і грамадская ініцыятыва «Жывая бібліятэка».

Бабруйск, бабруйчане, фашызм, антысемітызм, вечар

Бабруйск, бабруйчане, фашызм, антысемітызм, вечар Бабруйск, бабруйчане, фашызм, антысемітызм, вечар Спачатку вядучы – старшыня бабруйскай габрэйскай суполкі Алег Красны – пазнаёміў прысутных з сутнасцю, гісторыяй узнікнення і разнавіднасцямі такіх з’яў, як ксенафобія (страх перад чужым) і антысемітызм. Потым жадаючыя змаглі прайсці тэст на талерантнасць, прыняўшы ўдзел у апытальніку «Індэкс талерантнасці». Але асноўная частка вечару была прысвечана прагляду і абмеркаванню фільма «Старык і хлопчык» («Двое з нас»).

Бабруйск, бабруйчане, фашызм, антысемітызм, вечар

Бабруйск, бабруйчане, фашызм, антысемітызм, вечар Як высвятлілася падчас далейшай дыскусіі, чорна-белая стужка французскага рэжысёра Клода Беры, знятая ў 1966 годзе, не пакінула ў зале абыякавых. Кранальная гісторыя збліжэння і сяброўства габрэйскага хлопчыка і зацятага старога антысеміта падчас Другой сусветнай вайны ў адной французскай вёсцы дала адказ на некаторыя пытанні, але ўзняла і шмат новых. У любым выпадку, кожны з прысутных прасунуўся ў справе асэнсавання і разумення такіх складаных з’яў, як ксенафобія і антысемітызм.

Цікава, што правядзенне мерапрыемства наўмысна не падводзілася пад гэта, але дзіўным чынам супала з трагічнай для нашага горада і бабруйчан гістарычнай датай – масавага расстрэлу вязняў бабруйскага гета у ноч з 6 на 7 лістапада 1941 году.

 

Антон Пуціла
Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя