Домой Общество Бабруйчане абмеркавалі новыя мажлівыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў

Бабруйчане абмеркавалі новыя мажлівыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў

У Бабруйску, у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адбылося абмеркаванне месца правядзення масавага мерапрыемства ў Бабруйску.

бабруйчане абмеркавалі, месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, АГП, актывісты Алег Жалноў, Інга Судзілоўская

Актывісты Алег Жалноў і Інга Судзілоўская прэзентавалі грамадскасці свае прапановы на гэты конт. Таксама яны распавялі пра тое, якім чынам чыноўнікі парушаюць дзеючае заканадаўства, і асабліва – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Абмеркаванне суправаджалася дыскусіямі.

бабруйчане абмеркавалі, месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, АГП, актывісты Алег Жалноў, Інга Судзілоўская

бабруйчане абмеркавалі, месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, АГП, актывісты Алег Жалноў, Інга Судзілоўская

«Прызначыць сталым месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў стадыён, які знаходзіцца па адрасе: горад Бабруйск, вуліца Урыцкага, 76-а». Так гучыць рашэнне Бабруйскага гарвыканкама, якое ў 2007-м годзе падпісаў Дзмітрый Бонахаў.

І з таго часу ўсе пікеты й мітынгі мусілі праводзіцца менавіта на гэтым месцы. Аднак за 11 год на стадыёне «Славянка» (менавіта ён размешчаны па дадзеным адрасе) адбылося не так шмат масавых мерапрыемстваў.

На гэты факт выступоўцы звярнулі ўвагу слухачоў. Таксама было распаведзена, што самі ж улады для сябе вызначылі іншыя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў. І заўжды яны праводзяцца на людных пляцоўках: плошчы Леніна і Перамогі, Лядовы палац, Парк культуры і адпачынку, а таксама іншыя месцы.

–  Мы распачалі апытанне бабруйчан наконт найлепшай пляцоўкі для правядзення пікетаў і мітынгаў, – кажа Інга Судзілоўская. – І абсалютная большасць выказалася за плошчу Перамогі. Аднак мы вырашылі пашырыць спіс месцаў, якія можна выкарыстаць для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Сярод іх: пляцоўка ля былога філіялу БДЭУ, сквер ля Вузла паштовай сувязі, пляцоўка ля касцёлу, стадыён «Спартак», каля помніка Эфраіму Сявеле і плошча Леніна.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя