Домой В регионе Бабруйчане аб працяглых святах: ці святкуюць? ці будуць хадзіць пасля выбуху мінскага...

Бабруйчане аб працяглых святах: ці святкуюць? ці будуць хадзіць пасля выбуху мінскага салюту?

Падчас запуску салютаў у Мінску 3 ліпеня адбылося чатыры выбухі. Як вынік, дзве разбураныя салютныя ўстаноўкі, пашкоджанае шкло ў кватэрах двух дамоў, 10 чалавек паранена і адна жанчына загінула. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за парушэне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небяспеку для навакольных. Паводле другой часткі артыкула 463 Крымінальнага кодэксу вінаватаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці год.

У Бабруйску ж святочныя ўрачыстасці цягнуліся пяць дзён. З 28-га па 30-е чэрвеня цягнуўся Міжнародны фестываль «Вянок дружбы», 29-га адзначалі Дзень горада. А 3-га ліпеня – Дзень незалежнасці, ужо разам з усёй краінай. Колькі было выдаткавана на гэта грошай – дакладна не вядома.

Вядома таксама, што адбылася надзвычайная сітуацыя падчас аднаго з салютаў на Дзень горада. Ад працы спецыяльнай 18-метровай устаноўкі, што знаходзілася паміж помнікам Леніну і гарвыканкама, загарэўся дэкаратыўны куст. Патушылі агонь толькі праз дзве хвіліны.

Чым з’яўляюцца святы гораду і Дзень незалежнасці для бабруйчан? Што думаюць пра трагедыю ў Мінску? І ці гатовыя надалей прымаць удзел у масавых святочных мерапрыемствах? Гэтыя пытанні мы задалі на гарадскіх вуліцах.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч