Домой Видео Бабруйчане ўшанавалі памяць Алеся Адамовіча

Бабруйчане ўшанавалі памяць Алеся Адамовіча

На вечарыну ў гонар пісьменніка завітала ягоная дачка Наталля. Былі таксама госці з Магілёва і Менска: настаўнікі, журналісты, пісьменнікі…

Алесь Адамовіч, Глуша
Наталля Адамовіч

Алесь Адамовіч, ГлушаАлесь Адамовіч, ГлушаМерапрыемства прайшло 20-га студзеня ў тайм-клубе «1387». Зладзілі яго бабруйская суполка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», інтэрнэт-газета «Бабруйскі кур’ер», ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча».

 

Алесь Адамовіч, Глуша26-га студзеня споўніцца 25 гадоў са дня смерці пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

Адамовіч – наш зямляк. Дзяцінства і юнацтва ён правёў у Глушы, што за 20 кіламетраў ад Бабруйска. Глушы прысвячаў свае творы, часта ўзгадваў у нататках.

Пра Алеся Адамовіча кажуць – постаць еўрапейскага маштабу, разам з Васілём Быкавым – сумленне нашай нацыі, «беларускі Вацлаў Гавэл», «бадай што адзіны з пісьменнікаў, які не баяўся казаць чыноўнікам праўду ў твар», зацяты барацьбіт за мір на зямлі, супраць атаму – як ваеннага, так і мірнага, за свабоду слова.

Алесь Адамовіч, Глуша

Алесь Адамовіч – не толькі пісьменнік. Ён працаваў на мяжы літаратуры і журналістыкі. Быў адным з пачынальнікаў жанраў нон-фікшн і вербацім (літаратурна аформленая наўпроставая гаворка герояў) у беларускай літаратуры, публіцыстыцы. Ён даваў гісторыі і сучаснасці самой распавядаць пра сябе – галасамі сведкаў падзей. Адамовіч не баяўся падымаць самыя вострыя пытанні, актуальныя як для кожнага чалавека, так і для чалавецтва агулам – вайна, рэпрэсіі, злачынствы супраць чалавека, права кожнага на жыццё, наступствы Чарнобылю.

Яшчэ на пахаванні, 30-га студзеня 1994-га года, сябры і калегі Адамовіча прапанавалі, каб на ягонай малой радзіме, у пасёлку Глуша пад Бабруйскам паўстаў музей пісьменніка. Здавалася б, фармальна не супраць і мясцовыя ўлады. Тым больш, выдатна захаваўся будынак аптэкі, у якім працавала маці Алеся Адамовіча, і дзе сям’я жыла падчас вайны. Там і вырашылі зрабіць музей. Аднак цягам усіх гэтых гадоў знаходзіцца перашкода за перашкодай, каб музея не было. Самая галоўная з іх – няма грошай.

Алесь Адамовіч, Глуша
Андрусь Архіпенка

Алесь Адамовіч, Глуша

 Алесь Адамовіч, Глуша
Паэтка Віка Трэнас (Мінск)

Алесь Адамовіч, ГлушаАлесь Адамовіч, ГлушаЯк можна цікава і хутка зрабіць нешта для ўшанавання памяці, паказаў летась бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка. Разам з камандай ён стварыў у Глушы арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча», сабраў подпісы і грошы на помнік, які плануецца ўсталяваць ужо сёлета.

На вечарыне памяці Андрусь падрабязна распавёў, як у яго ўсё гэта атрымалася, праз якія перашкоды давялося прайсці, як дапамагалі неабыякавыя людзі.

Бабруйская суполка ГА «БАЖ» прэзентавала мультымедыйны праект і невялічкі фільм, падрыхтаваны адмыслова да гадавіны. Убачыць яго можна на сайце «Бабруйскага кур’ера»: adamovich.babruysk.by.

Ганаровай госцяй стала дачка Алеся Адамовіча Наталля. Яна распавяла бабруйчанам, як укладаліся кнігі бацькі ўжо пасля ягонай смерці, якія выданні яшчэ плануюцца, адказала на пытанні гасцей вечарыны.

Адмыслова на памятнае мерапрыемства і сустрэчу з Наталляй Адамовіч завіталі госці з Магілёва – Алена, настаўніца рускай мовы і літаратуры, і ейныя вучні. Яны захапіліся Адамовічам як драматургам. Зараз рыхтуюць свой бук-трэйлер да аповесці «Нямко». Самі ж вучні будуць і акторамі, і рэжысёрамі, і аператарамі.

Падрабязней пра вечарыну памяці глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Маўчанава