Домой Права человека Арыштаваныя пішуць скаргі

Арыштаваныя пішуць скаргі

Сёння адвакаты наведалі ў ізалятары на Акрэсціна сябраў БАЖ Яна Лагвіновіча, Яўгена Васьковіча і Іллю Кузняцова.

Усе трое падалі касацыйныя скаргі на пастановы суда. Нагадаем, што Ян Лагвіновіч, у якога зламаная рука і разбітая галава, асуджаны на 10 сутак (нягледзячы на тое, што прызнаў сваю віну і таму павінен быў атрымаць штраф), Яўген Васьковіч (штатный журналист «Бобруйского курьера», — прим. редакции) — на 12 сутак, а Ілля Кузняцоў — на 15.

На ўмовы ўтрымання зняволеныя не скардзіліся — у камерах даволі цёпла, сядзіць па пяць чалавек, «перадачы» атрымліваюць.

Разам з тым, з наведваннем зняволеных у СІЗА КДБ у адвакатаў паўстаюць цяжкасці. У лепшым выпадку яны змаглі сустрэцца з падабароннымі па адным разе.

Адвакат Сяргея Вазняка будзе спрабаваць сустрэцца са сваім падабаронным у панядзелак увечары. Пакуль што ў іх адбылася толькі адна сустрэча. Папярэдняя спроба — 24 снежня — не дала выніку.

Адвакат Ірыны Халіп таксама паведміў, што сустрэўся са сваёй падабароннай 22 снежня, хаця ўвесь час дамагаецца паўторнага візіту.

Да Наталлі Радзінай адвакат учора таксама трапіла ўпершыню — раней пры працэсуальных дзеяннях прысутнічаў дзяжурны адвакат. Між тым, паводле адваката, у Наталлі пачаліся праблемы са здароўем: моцныя галаўныя болі і праблемы са слыхам. (На плошчы 19-га снежня яна ўпала на зямлю і атрымала некалькі ўдараў па галаве.) На тамаграфію яе з нейкіх прычын адмовіліся везці.

Па словах адваката, Наталля абураецца сваім затрыманнем, бо яна — журналіст. (Нагадаем, што затрымалі яе ў ноч з 19 на 20 снежня ў офісе рэдакцыі сайта «Хартыя-97».)

Миж тым, 29 снежня, у сераду, будзе ўжо 10 сутак з моманту затрымання Наталлі, Ірыны і шэрагу іншых асобаў, якіх утрымліваюць у СІЗА КДБ. Гэта азначае, што ім павінны будуць альбо прад‚явіць абвінавачанне, альбо змяніць меру стрымання

Прэс-служба ГА «БАЖ»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя