Домой Общество Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Бабруйск

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Бабруйск

23 мая ў Бабруйскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прыязджаў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч.

Мэта візіту — распавесці парафіянам пра гісторыю цудатворнага абраза Пана Езуса, рэпрадукцыя якога была прывезена. Святая імша распачалася а васямнаццатай гадзіне вечара і працягнулася да дванаццатай.

Тадэвушу Кандрусевічу былі паднесены падарункі ад парафіянаў. За гэта ён падзякваў іх і ўсю парафію. Сказаў, што адзін з самых шчырых гарадоў, у якім яго найбольш добра прымаюць, — гэта Бабруйск. Таксама ён выказаў падзяку хору:
— Хачу выказаць падзяку яшчэ і хору, які вельмі добра спяваў. Бо менавіта ў песне-малітве лягчэй за ўсё данесці да людзей хараство.

А восьмай гадзіне распачаўся крыжовы шлях. На ім былі абыграны сцэнкі таго, як Езус Хрыстус ішоў на Галгофу. Іх падрыхтавалі парафіяне і міністранты.

Святы абраз Пана Езуса быў у Бабруйску яшчэ і ў нядзелю, пасля чаго яго павезлі па астатніх гарадах Беларусі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя