Домой Общество Апытанне тыдня: Якія СМІ папулярныя ў рэгіёнах?

Апытанне тыдня: Якія СМІ папулярныя ў рэгіёнах?

Апошнім часам уладальнікі высокіх дзяржаўных пасад усё часцей сцвярджаюць, што дзяржаўныя газеты дый сайты, асабліва ў рэгіёнах, нашмат больш цікавейшыя і чытабельныя, чым недзяржаўныя. Ці так гэта, спрабавала разабрацца «Тут і цяпер».

Юры Тапарашаў, юрыст:
«Незалежныя рэгіянальныя газеты
па-ранейшаму запатрабаваны»

Некаторыя мясцовыя незалежныя газеты, такія як баранавіцкая «INTEX-PRESS», карыстаюцца попытам. Вельмі добра ідзе «Газета Слонімская». Някепскія справы ў Лунінецкай газеты, хоць яна даволі ўмераная і памяркоўная.

Наколькі я ведаю ад калег, магчыма, якія-небудзь афіцыйныя «раёнкі» і выцягваюць на СМІ, але асноўная іх частка як была, так і засталася на ўзроўні савецкіх раёнак. Тыя раёнкі, што я бачыў, жахлівыя. У Крычаве, напрыклад, найжахлівейшая газета. Раней яна называлася «Ленінскі кліч», потым яе перайменавалі, але ад гэтага нічога не змянілася.

Людзі купляюць незалежныя газеты, нягледзячы на павышэнне цаны. А для незалежных газет пастаянна растуць выдаткі на друк, транспарт і гэтак далей, чаго няма для афіцыйных газет. Публіка пэўнай катэгорыі сышла ў інтэрнэт. А што тычыцца асноўнай масы насельніцтва, то які інтэрнэт?! Паглядзіце на звесткі аб тым, чым людзі цікавяцца ў інтэрнэце, і адказ будзе зразумелы: што купіць і дзе прадаць, машыны, кватэры і забаўлялка. У інтэрнэта перабольшаная роля і каштоўнасць.

У свой час казалі, што тэлебачанне знішчыць усё ад тэатра да СМІ. Для асноўнай масы людзей інтэрнэт застаўся «тэра інкогніта». Прасунутая публіка даўно ў інтэрнэце, але гэта прасунутая публіка. Апошнім часам я назіраю ў вёсках рост колькасці спадарожнікавых антэн. На адным доме можа вісець па тры «талеркі». Расце папулярнасць тэлевізійнага рэсурсу.

Чытайце працяг на «Тут і Цяпер»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя