Домой В стране Апазіцыйныя кандыдаты не прайшлі ў ніводны з абласных саветаў

Апазіцыйныя кандыдаты не прайшлі ў ніводны з абласных саветаў

У мясцовыя Саветы ў Беларусі выбраны 18 110 дэпутатаў. Такая інфармацыя змешчана на сайце ЦВК раніцай 19 лютага.

Паводле папярэдніх звестак ЦВК, колькасць абраных дэпутатаў у мясцовыя Саветы склала 18 110 чалавек. Выбары праходзілі ў 18 111 выбарчых акругах.

Перавыбары адбудуцца ў адной з раённых акругаў Гомельскай вобласці, дзе зняўся адзіны кандыдат.

Таксама вядома, што ніводны з кандыдатаў ад апазіцыі не патрапіў у абласныя саветы

Так у Мінскі абласны савет абраныя 60 чалавек, з іх 58 беспартыйных і два члены КПБ: адзін па Мядзельскай акрузе, а другі па Бокшыцкай акрузе ў Слуцкім раёне.

 

https://nn.by/

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя