Домой Культура Андрэй Сянькевіч распачаў акустычныя кватэрнікі ў Бабруйску

Андрэй Сянькевіч распачаў акустычныя кватэрнікі ў Бабруйску

7 кастрычніка ў тайм-клубе «1387» распачаўся цыкл музычных сустрэчаў-кватэрнікаў  «BobrTrip».

Першым выступоўцам, што прыехаў у Бабруйск у рамках «BobrTrip», стаў бард Андрэй Сянькевіч.

Андрэй Сянькевіч, акустычныя кватэрнікі ў Бабруйску, "BobrTrip"

Акрамя таго, што Андрэй – музыка, кампазытар, мультыінструменталіст, ён яшчэ і заснавальнік і лідар праект «Station 86», гітарыст, аранжыроўшчык і бэк-вакаліст гурта «Кактэйль Шаляпіна». Выступае і ў якасці саліста, выконвае беларуска- і расейскамоўную музыку ў стылях indierock, country, folk.

Андрэй Сянькевіч, акустычныя кватэрнікі ў Бабруйску, "BobrTrip"

Наступнымі, у суботу 14 кастрычніка, для бабруйчан заграюць Алег Сухараў і ўкраінскі гурт «Самі своі».

Кошт квітка на акустычныя кватэрнікі – 6 рублёў за дзве гадзіны жывой музыкі. Акрамя таго, у рамках «BobrTrip» жадаючыя могуць замовіць экскурсію па габрэйскаму Бабруйску «Пейсы-тур».

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя