Домой Развлечения Аматары котак аб’ядналіся ў клуб

Аматары котак аб’ядналіся ў клуб

У нашым горадзе не так даўно з’явіўся клуб аматараў котак «Бастет». Ён займаецца гадоўляй і папулярызацыяй котак розных парод.

Клуб быў зарэгістраваны 30 снежня мінулага года. Ён аб’яднаў 18 аматараў котак. Яго старшынёй стала спадарыня Вольга Шавель. Удзельнікі клуба ўжо правялі ў выставачнай зале мастацкага музея імя Георгія Паплаўскага выставу котак. Дарэчы, аналагічная выстава ладзілася два гады таму, але клуб тады яшчэ не быў зарэгістраваны.

Сябры клуба «Бастет» таксама ездзяць на экскурсіі на так званыя «каціныя выставы» у іншыя гарады.

Бліжэйшым часам плануецца правесці прэзентацыю адной з папулярных парод котак. У другой палове траўня плануецца правесці конкурс, прысвечаны Дню абароны дзяцей на лепшую пару дзіцяці і коткі.

Клуб адкрыты для супрацоўніцтва, яго чальцы шукаюць новых аднадумцаў. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да спадарыні Вольгі па тэлефоне 8 (044) 708-21-90 (Velcom).

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя