Домой Культура Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ўпершыню выступяць у Бабруйску

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ўпершыню выступяць у Бабруйску

Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, у Бабруйску, літаратурны выступ, "Сабакі Эўропы", "ПрайдзіСьвет"7 верасьня ў Бабруйску ўпершыню выступяць пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка, перакладчыца, рэдактарка інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСьвет» Юля Цімафеева.

Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, у Бабруйску, літаратурны выступ, "Сабакі Эўропы", "ПрайдзіСьвет"

Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе свой апошні 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які атрымаў сёлета прэмію «Кніга году», увайшоў у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца і быў прадстаўлены ў Нямеччыне і Ўкраіне.

Апрача таго, пісьменьнік прывязе ў Бабруйск сваю кнігу эсэ «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры», напісаную ў французскай сталіцы.

Юля Цімафеева прадставіць свой паэтычны зборнік «Цырк» і новыя вершы, а таксама раскажа пра «габрэйскі» нумар часопіса «ПрайдзіСьвет», прысьвечаны габрэйскай літаратуры і культуры. Сёлета ў Польшчы ў перакладзе вядомага паэта Богдана Задуры выйшла кніга Юлі Цімафеевай «Cyrkіinnewiersze».

Аўтары адажуць на любыя вашыя пытаньні, датычныя літаратуры. Кнігі з аўтографам можна будзе атрымаць падчас прэзэнтацыі. У праграме таксама літаратурная дыскусія і аўтарскія чытаньні.

Тайм-клуб «1387», Чангарская, 54.

Пачатак – 18.00.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя