Домой Общество АЛЕСЬ ПАШКЕВIЧ: “БЕЛАРУСЫ СТОАДСОТКАВА АТРЫМАЮЦЬ У ХХІ СТАГОДДЗІ НОБЕЛЬСКУЮ ПРЭМІЮ”

АЛЕСЬ ПАШКЕВIЧ: “БЕЛАРУСЫ СТОАДСОТКАВА АТРЫМАЮЦЬ У ХХІ СТАГОДДЗІ НОБЕЛЬСКУЮ ПРЭМІЮ”

Старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў Алесь Пашкевiч у СБП апынуўся яшчэ студэнтам. А ачолiў арганiзацыю ў 2002 годзе. З тых часоў ён — яе нязменны кiраўнiк. Алесь — аўтар некалькiх кнiг. У дзень яго прыезда ў Бабруйск мы пагутарылi з лiтаратарам.

Алесь, у свой час улада рыхтавала лiквiдацыю Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Як сiтуацыя складваецца зараз?

— Такая пагроза iснавала ў 2004 годзе. Але год таму, у лютым, пагроза лiквiдацыi зноў стала рэальнай. На гэты раз на нас цiснулi не праз Мiнiстэрства юстыцыi i судовыя ўстановы, а праз прэсiнг на членаў БСП. Ва ўсе месцы, дзе яны працавалi — у лiцэi, бiблiятэкi, школы — прыйшоў жорсткi лiст за подпiсам тагачаснай намеснiцы кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталлi Пяткевiч, у якiм 87 пiсьменнiкам прапаноўвалася напiсаць заявы аб выхадзе з СПБ. Узнялася вялiкая хваля абурэння. У абарону арганiзацыi паўсталi нашы калегi з творчых арганiзацый розных краiн, у тым лiку Еўрапейская пiсьменнiцкая рада, у якую мы, дарэчы, адзiные з пiсьменнiцкiх арганiзацый СНД уваходзiм. У рэшце рэшт, усё ўтраслося, заявы аб выхадзе тады напicалi толькi два чалавекi. Але нервы папсавалi. Зараз рэпрэсiўныя захады ў адносiнах да арганiзацыi не ўжываюцца, калi не лiчыць так званыя «чорныя спiсы», якiя, напрыклад, забараняюць вядомым пiсьменнiкам, якiя у гэтыя спіскі ўваходзяць, прымаць удзел у кнiжных выставах.
Нядаўна скончыўся суд над Уладз
iмiрам Някляевым — вашым калегай, членам арганiзацыi. СБП падтрымлiваў апальнага паэта?
— З першых крокаў яго ўдзелу ў прэзiдэнцкiх выбарах шэраг вядомых беларускiх лiтаратараў, напрыклад, Рыгор Барадулiн i Генадзь Бураўкiн, падтрымалi паэта — ўвайшлi ў яго iнiцыятыўную групу. СПБ хутчэй не падтрымлiваў, а абараняў Уладзiмiра Някляева. Дарэчы, не толькi яго аднаго, але i членаў СПС Паўла Севярынца i Аляксандра Фядуту. Сумесна з ПЭН-цэнтрам мы патрабавалi вызвалення лiтаратараў. Да гэтай кампанii падключылiся нашы калегi з Расii, Украiны, Еўропы. Некалькi дзён таму, нават калi яшчэ суд над Уладзiмiрам Някляевым не скончыўся i яго далейшы лёс быў невядомы, яго запрасiлi прыняць удзел у мiжнароднай кнiжнай выставе ў Стакгольме — гэта шмат аб чым сведчыць.
У свой час вы был
i звольнены з БДУ, дзе працавалi дацэнтам. Дзе вы працуеце зараз? I ўвогуле, цi магчыма жыць, зарабляючы толькi на лiтаратурных творах?
— Мая доктарская дысертацыя была названа антынацыянальнай. Прагучала нават такая фармулёўка: «Праца супярэчыць iдэалогii РБ». Потым было звальненне з працы. Зараз я кiрую праектам «Лiтаратурная Беларусь» — гэта штомесячны дадатак да тыднёвiка «Новы час», якi выходзiць накладам сем тысяч на 16 старонках.
Так, як
i паўсюль, у тым лiку i ў Еўропе, прыстойна жыць, зарабляючы толькi на напiсаннi лiтаратурных твораў, могуць толькi адзiнкi. Большасць мусiць працаваць, прычым не заўсёды на працы, звязанай з лiтаратурай. Нехта з маладых лiтаратараў шукае магчымасць зарабiць на лiтаратурных грантах…
Над якiмi творамi вы зараз працуеце? Якiя блiжэйшыя творчыя планы?
— Большасцю — над чужымі: рэдагую «Літаратурную Беларусь» і саюзную бібліятэчку «Кнігарня пісьменніка». За апошнія гады са свайго напісаліся некалькі вершаў, эсэ, апавяданні і прыпавесць (аповесць-прытча) «Сім победиши», якая восенню гэтага года павінна з’явіцца ў друку і Сеціве.
Якi час сутак для вас больш зручны для працы?
Калі дзюбне сверб пісаць — не падгадаеш. Але звычайна лепш працуецца раніцай, калі прачынаешся разам з птушкамі і сонцам. А яшчэ — восеньскімі дажджлівымі днямі.
Вашы любiмыя лiтаратурныя творы i аўтары?
Неаднакроць адказваў аб тым. Цяпер жа падумалася: ды ўсе літаратурныя творы і пісьменнікі любімыя. Ад кожнага можна штосьці ўзяць. Нават тое, як не трэба пісаць, думаць, адчуваць…
Калi ўрэшце беларусы атрымаюць лiтаратурнага Нобеля? Наколькi гэта рэальна?
Атрымаюць у ХХІ стагоддзі стоадсоткава. Рэч у тым, што Нобельская прэмія сёння — гэта як міжнародныя гульні ў спорце. Свайго роду міжнародны літаратурны
Кубак чэмпіёнаў. А колькі дзяржавы ахвяруюць на спорт сілаў і сродкаў? А нашая?.. Дык вось, каб годна прадставіць у Стакгольме пэўнага літаратара, акрамя вартых сусветнага гучання і праблематыкі твораў неабходна выканаць добрыя пераклады ягоных тэкстаў як мінімум на ангельскую, шведскую, нямецкую мовы. А грамадскай супольнасці ды дзяржаўным інстытуцыям прапагандаваць, вылучаць, «адстойваць» свайго кандыдата. Мінуўся час нобельскага «дысідэнства», калі прэміі — наадварот — атрымлівалі асобы, якія паўставалі супраць, скажам, савецкага грамадства… Ну а ў намінантах згаданай прэміі — беларускія пісьменнікі Рыгор Барадулін, Святлана Алексіевіч, ідзе прамоцыя твораў Уладзіміра Някляева. Набліжаецца Алесь Разанаў…
У пэўных колах iснуе меркаванне, што ў свеце ёсць толькi чатыры вялiкiя лiтаратуры — расiйская, анг
ельская, французская i нямецкая… Вы згодны з гэтым?
Гэта блізарукае меркаванне недалёкіх людзей. І яго напоўніцу абвергла лацінаамерыканская літаратура Маркеса і Льоса. Я ж, наогул, спавядаю думку аб самадастатковасці кожнай нацыянальнай літаратуры для асобнай нацыі. Ну не скардзіцца ж чалавек, калі яго кроў той ці іншай групы, пэўнага рэзус-фактара або ўтрымлівае больш ці менш пэўных рэчываў… А калі і скардзіцца, дык што з таго — той крыві ў ягоным целе?
Цi ёсць будучыня ў лiтаратуры? Наколькi iснуе рэальная небяспека, што глабалiзацыя (напрыклад, кампутар, новыя тэхналогii) яе знiшчаць?
Новыя тэхналогіі не знішчаць, а ператвораць літаратуру ў новыя матэрыялізаваныя віды. Але слова ўсё роўна застанецца і адысці можа толькі са смерцю чалавецтва.
Вы не першы раз ў нашым горадзе… Вашы ўяўленнi аб iм? Якiя эмоцыi цi думкi ён у вас выклiкае?
«Болезненно стону», як героі «Золотого телёнка» Ільфа і Пятрова, ды «заўсёды згаджаюся ехаць у Бабруйск хоць зараз». Бо ён і па сёння «лічыцца цудоўным, высокакультурным местам».


Вас
iль КУЛIКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя