Домой Видео Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску «Кароткую гісторыю Беларусі»

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску «Кароткую гісторыю Беларусі»

Лідар вядомых рок-гуртоў прэзентаваў у тайм-клубе «13:87» акустычную праграму на вершы Алеся Чобата.

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску, "Кароткая гісторыя Беларусі", на вершы Алеся Чобата, "DZIECIUKI","Людзі на балоце"

2 снежня ў крэатыўнай прасторы «13:87» у межах канцэртнага цыклу «BobrTrip – акустычныя кватэрнікі ў Бабруйску» упершыню выступіў музыка Алесь Дзянісаў з Гародні. Лідар вядомых беларускіх рок-гуртоў «Людзі на балоце» і «DZIECIUKI» прэзентаваў ў нашым горадзе акустычную праграму на вершы Алеся Чобата «Кароткая гісторыя Беларусі».

Абяцанай музычнай падтрымкі ад гітарыста гурта «DZIECIUKI» Андрэя Пудзіна не было, але Алесь і сам выдатна справіўся з выкананнем уласных твораў. Гледачоў было не шмат, аднак тыя што прыйшлі, слухалі ўважліва і зацікаўлена. Ды, і пасля выступу з задавальненнем набывалі дыскі з «Кароткай гісторыяй Беларусі», бралі аўтографы і здымаліся побач з артыстам.

Акрамя замоўленай праграмы, Дзянісаў выканаў у акустычным фармаце некалькі сваіх (па яго выразе) «навукова-папулярных песен» з рэпертуару згаданых гуртоў, а таксама – новы твор на верш Уладзімера Караткевіча.

Падрабязней аб канцэрце, а таксама – інтэрв’ю Алеся Дзянісава, глядзіце ў відэарэпартажы.

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску, "Кароткая гісторыя Беларусі", на вершы Алеся Чобата, "DZIECIUKI","Людзі на балоце"

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску, "Кароткая гісторыя Беларусі", на вершы Алеся Чобата, "DZIECIUKI","Людзі на балоце"

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску, "Кароткая гісторыя Беларусі", на вершы Алеся Чобата, "DZIECIUKI","Людзі на балоце"

Алесь Дзянісаў праспяваў у Бабруйску, "Кароткая гісторыя Беларусі", на вершы Алеся Чобата, "DZIECIUKI","Людзі на балоце"

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя