Домой Главные новости Алесь Адамовіч. 25 год без яго…

Алесь Адамовіч. 25 год без яго…

Алесь Адамовіч25 гадоў таму пайшоў з жыцця выбітны пісьменнік, сябар, аднадумец Васіля Быкава, настаўнік у літаратуры Нобелеўскага лаўрэата  Святланы Алексіевіч – Алесь Адамовіч.

Адбылося гэта так. На праваслаўныя Каляды і стары Новы год Алесь Адамовіч прыехаў у Менск. Удзельнічаў у працы Сойму БНФ. Збіраў дома гасцей: радню, блізкіх сяброў. Ездзіў у Глушу, пабываў на магілах брата і бацькоў. На могілках паказаў месца побач з магілай брата, дзе завяшчаў сябе пахаваць.

26 студзеня выступаў у Вярхоўным судзе Расійскай Федэрацыі з прамовай у абарону маёмасных правоў Саюза пісьменнікаў, Міжнароднага Літфонду, у падтрымку непадзельнасці ўласнасці пісьменнікаў былога СССР. Вярнуўся на сваё месца ў зале, спытаў у суседа, як ён выступіў, пасля чаго здарыўся другі, апошні інфаркт.

Грамадзянскія паніхіды праходзілі ў Доме кіно (Масква) 28 студзеня, у Доме літаратараў (Менск) 29 студзеня. Адпявалі Адамовіча ў Менскім саборы 29 студзеня.

Пахаваны ён у Глушы 30 студзеня 1994 года, побач з братам, недалёка ад магілаў бацькоў, бабулі…

Алесь Адамовіч у дзяцінстве, юнацтве  разам са са сваёй сям’ёй жыў пад Бабруйскам — у пасёлку Глуша. І мы па праву можам лічыць яго сваім земляком.

«Бабруйскі кур’ер» і бабруйская суполка БАЖ падрыхтавалі да 25-годзя з дня яго смерці вялікі матэрыял, шмат відэа…

Глядзіце таксама наш відэаматэрыял пра тое, як прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Адамовічу…