Домой В стране Акцыя ў падтрымку Казуліна на Кастрычніцкай плошчы Мінска

Акцыя ў падтрымку Казуліна на Кастрычніцкай плошчы Мінска

Нагадаем, Сяргей і Аляксандр Скрабцы аб’явілі бестэрміновую

галадоўку 10 сакавіка. Пазней да іх далучыліся іншыя грамадскія

актывісты, у тым ліку 19 сакавіка Т.Ваніна. Яны патрабуюць тэрміновага

вызвалення палітзняволеных Аляксандра Казуліна, маладзёжнага актывіста

Андрэя Кіма і прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.

Удзельнікі акцыі сталі каля знака «нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы і разгарнулі лозунгі «Я аб’яўляю галадоўку».

Акцыя пачалася а 18-й гадзіне і доўжылася не больш за тры хвіліны.

Пасля ўмяшання супрацоўнікаў міліцыі ўдзельнікі акцыі пратэсту вымушаны

былі разысціся.

Супрацоўнікі міліцыі актыўна

супрацьдзейнічалі збору іншых удзельнікаў акцыі на плошчы. На выхадах з

метро ў маладых людзей правяралі сумкі і дакументы.

Сяргей

Скрабец заявіў журналістам, што такія акцыі плануецца праводзіць кожны

вечар да 25 сакавіка. Такім чынам удзельнікі галадоўкі будуць старацца

прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы А.Казуліна.

Пасля акцыі на Кастрычніцкай плошчы яе ўдзельнікі накіраваліся ў пасольства Чэхіі на вечар, прысвечаны 90-годдзю БНР.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя