Домой Видео Акадэмічны тэатр з «Песняром» завітаў у Бабруйск (Добавлено видео)

Акадэмічны тэатр з «Песняром» завітаў у Бабруйск (Добавлено видео)

Трэці фестывальны дзень распачаўся ў тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, а працягнуўся на сцэне Палаца мастацтваў.

19 лістапада VI рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча дайшоў і да Палаца мастацтваў. Там яго прадставіў першы і адзіны (гэтым разам) на фэсце акадэмічны калектыў – сталічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Нацыянальны тэатр прэзентаваў пастаноўку «Песняр» па п’есе маладога драматурга Васіля Манько-Драйсюка.драматычны тэатр імя Максіма Горкага, "Песняр", завітаў у Бабруйск

Амаль поўная вялізарная зала Палаца мастацтваў сабралася, каб паглядзець знакаміты ўжо спектакль, дарэчы, мінулагодні лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара». І, трэба адзначыць, менчукі пакарылі бабруйскую публіку сваім прадстаўленнем у жанры мюзікл аб выбітным музыке, народным артысце СССР Уладзімеры Мулявіне!

Спектакль распавядае аб драматычным эпізодзе з жыцця кіраўніка знакамітых «Песняроў» – аўтакатастрофе 2002 года, калі Уладзімер доўгі час лавіраваў паміж жыццём і смерцю…     драматычны тэатр імя Максіма Горкага, "Песняр", завітаў у Бабруйскдраматычны тэатр імя Максіма Горкага, "Песняр", завітаў у Бабруйск У гэтай пасляаварыйнай непрытомнасці ў свядомасці героя адбываюцца містычныя сустрэчы з тымі, каго звалі «беларускімі песнярамі» і на чыя вершы ён ствараў песні – Янкай Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, а таксама Алаізай Пашкевіч (Цёткай).

драматычны тэатр імя Максіма Горкага, "Песняр", завітаў у Бабруйск

Яны ўжо добра ведаюць яго і, быццам добрага знаёмага і сябра, з задавальненнем прымаюць у свой пантэон, а заадно распавядаюць гісторыі з асабістага жыцця. Таксама, знаходзячыся ўвесь час у нейкіх галюцынацыях, песняр пытаеца прыпомніць, як і навошта ён, малады расейскі музыка, прыехаў з Свярдлоўска ў Менск. З таго далёкага 1963 года Беларусь стала для яго другой Радзімай, а ён для яе – сапраўдным класікам культуры, дзякуючы якому беларускую мову і паэзію палюбілі (або даведаліся аб ёй) тысячы людзей.

Калі класікаў-нябожчыкаў у пастаноўцы пазнаць лёгка, дзякуючы знешняму падабенству актораў, то ў выпадку з Мулявіным, творцы адмовіліся ад такога імкнення. Галоўную ролю выконвае таленавіты і багата адораны артыст Сяргей Жбанкоў, напэўна, у першую чаргу, дзякуючы цудоўнаму вакалу. Так, спектакль насычаны выдатнымі бессмяротнымі песнямі ў жывым акторскім выкананні.

Таксама ў жывую акампануе і спявае амаль усе песні непрыкметны чалавек, які, уласна кажучы, і стварыў музыкальную канцэпцыю спектаклю – Аляксей Еранькоў, а ажыццявіла пастаноўку ягоная жонка – Валянціна Еранькова.

драматычны тэатр імя Максіма Горкага, "Песняр", завітаў у Бабруйск

Дзякуючы вакальнаму падабенству (тэмбральна і па манеры выканання) Аляксея з галоўным героем, песенныя творы гучалі даволі аўтэнтычна. Таксама дзякуючы Еранькову, ужо пасля шчодрых фінальных воплескаў, гледачы атрымалі бонус – дзве песні «на біс» з рэпертуару славутых «Песняроў»…

А адкрыў фестывальную афішу 19 лістапада на роднай пляцоўцы абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Нашыя зямлякі прадставілі спектакль «Кропкі на часовай восі» па аднайменнай п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага. Падрабязней аб ім чытайце ў матэрыяле «Ожившие фотографии – на бобруйской сцене».

 

Антон Пуціла
Відэа аўтара і Віктара Масаловіча
Фота Віктара Масаловіча

1 КОММЕНТАРИЙ

  1. Сам спектакль , игра актеров ,их вокальные данные оставляют очень хорошее впечатление. Недостаток некоторая затянутость и надуманность сцен (заседание комиссии). Хочется поблагодарить за уважение к зрителям.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя