Домой Культура Адзіны ў Беларусі дэманолаг выступіць заўтра на «Мове Нанова»

Адзіны ў Беларусі дэманолаг выступіць заўтра на «Мове Нанова»

8 снежня на занятках «Мова Нанова» пройдзе прэзентацыя кнігі «Праклёны» доктара філалагічных навук, прафесара ды выкладчыка Аляксея Ненадаўца.8 снежня на занятках «Мова Нанова» пройдзе прэзентацыя кнігі «Праклёны» доктара філалагічных навук, прафесара ды выкладчыка Аляксея Ненадаўца.

– Аляксей Ненадавец – адзіны ў Беларусі дэманолаг, аўтар, што не баіцца брацца за вусцішныя тэмы, кшталту чорнай магіі ці праклёнаў. Ён аўтар некалькіх дзясяткаў кніг і сотняў навковых публікацый, датычных этнаграфіі і гісторыі. У нас на курсах ён выступіць упершыню, з прэзентацыяй самай цяжкай кнігі, як кажа аўтар. Але і вельмі патрэбнай, бо гэтая кніга перасцярагае чытачоў ад агрэсіі і злых слоў, якія з вуснаў пэўных людзей могуць пынесці шкоду іншым, – распавядае вядоўца курсаў Алеся Лацінская

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная прастора «1387»), пачатак а 18.00.

 

Падрыхтавала Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя