Домой Анатолий Санотенко АДЫХОД

АДЫХОД

Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

З кнігі «Каліграмы»

 

АДЫХОД**

І твары збялелі іх

І загінулі іх рыданні

Як снег што падае ў слых

Ці як пацалункі ў растанні

Злятала лі́сце з дрываў тых

Лісцё так на зямлю злятала

 

 

Le Départ

Et leurs visages étaient pâles

Et leurs sanglots s’étaient brisés

Comme la neige aux purs pétales

Ou bien tes mains sur mes baisers

Tombaient les feuilles automnales

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Надрукавана ў кніге «Каліграмы», у раздзеле «Зорная галава».