Домой Міхаіл Ларчанка Адкуль мяса дый водка?

Адкуль мяса дый водка?

РадыяцыяДавялося мне на прыканцы папярэдняга тыдню троху паездзіць па забрджаных раёнах нашай краіны. Перш за ўсё гэта, зразумела, гэта Гомельская вобласць. Менавіта яна больш за ўсё пацярпела ад Чарнобылю.

Так вось, у адным з пасёлкаў, калі не памыляюсь, Стралічава ёсць спіртзавод. Зараз ён працуе не ў поўную сілу, але справа не ў гэтым. Спірт на прадпрыемстве робяць з зерня, якое расце на забраджаных палях. Гэтае зерне ўтрымлівае радыёнуклеіды, таму ўжываць яго нельга. Пасля пераапрацоўкі на спіртзаводзе, атрымоўваецца "брудны" спірт, які ідзе на бабруйскій гідролізны завод, дзе яго дапрацоўваюць, і атрымліваецца чысты спажывецкі спірт.

Як заверыла галоўны тэхнолаг прадпрыемтсва Валянціна Васільеўна, спірт радыяцыю не ўтрымлівае. Але ж, на мой погляд, гэта яшчэ трэба даказаць!

Самае ж жудаснае не ў тым. Пасля апрацоўкі зерня, на выхадзе атрымоўваем дзве рэчы: спірт і барду. Вось гэтая самая барда прадаецца на тры мясакамбінаты (па словах галоўнага тэнолагу): жлобінскі, калінкавічэскі і гомельскі. Карміць гэтым зернем можна толькі дарослую жывёлу. Але ж нельга карміць падчас ацёлу і даення і за год да забойства.

Я, зноў-такі, думаю, што такія рэчы трэба вельмі моцна кантраляваць, каб мы не пілі па святах радыяцыйную водку і не заядалі радыяцыйным мясам.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя