Домой Культура Адкуль бярэцца нянавісць да іншых нацый і культур? Дыскусія ў Бабруйску

Адкуль бярэцца нянавісць да іншых нацый і культур? Дыскусія ў Бабруйску

 нянавісць да іншых нацый, культур, дыскусія ў Бабруйску, «Старык і хлопчык», тайм-клуб «1387»6 лістапада тайм-клуб «1387» запрашае на прагляд фільма «Старык і хлопчык» (Двое з нас) і размову пра ксенафобію.

Мерапрыемства ладзіцца ў рамках тыдня асветы супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі. Ініцыятары вечару – праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» і «Жывая бібліятэка».

Весці дыскусію будзе Алег Красны, старшыня бабруйскай габрейскай супольнасці. Бабруйчанам прапануецца паразважаць, адкуль бярэцца ксенафобія – «страх перад чужым». Гэтае пачуцце натуральнае для чалавека, ці нехта яго культывуе? Чаму і ў ХХІ стагоддзі людзі працягваюць не любіць іншых, і што з гэтым рабіць?

Фільм «Старык і хлопчык» быў зняты французскім рэжысёрам Клодам Беры ў 1967 годзе. Гэта амаль аўтабіяграфічная гісторыя пра хлопчыка-габрэя, які змяняе жыццё зацятага антысеміта ў адной французскай вёсцы.

Пачатак кінапрагляду а 18-й гадзіне. Потым дыскусія.

Сустрэча працягнецца да 21-й гадзіны.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, д.54.

Уваход вольны.

Падрабязнасці па нумары: +375297825115

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя