Адкрылася персанальная выстава Валерыя Навакоўскага

Адкрылася персанальная выстава Валерыя Навакоўскага

ПОДЕЛИТЬСЯ

У Гарадской выставачнай зале пятага снежня адбылося адкрыццё персанальнай выставы галоўнага мастака тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча Валерыя Навакоўскага.

Экспазіцыя прымеркавана да Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі, які днямі праходзіў у нашым горадзе і да 55-годдзя з дня нараджэння самога аўтара.

На выставе прадстаўлены эскізы дэкарацый да п’ес і тэатральных пастановак. Такіх, напрыклад, як эскіз дэкарацый да спектаклю “Бабруйскі кацёл” (Н. Манохін),  2004 года. Аматары мастацтва пабачаць шмат разнастайнай сцэнаграфіі, плакатаў, малюнкаў й твораў жывапісу, усяго больш за пяцьдзесят прац.

Выстава працягнецца да 14 снежня.

Валерый Навакоўскі нарадзіўся ў Прыкарпацці, жыў і працаваў у расійскім Котласе. А ў 1989 годзе пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў мастацкім пастаноўшчыкам у тэатры.

Яўген ВАСЬКОВІЧ, член клуба «Пять копеек»
Фота аўтара

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ