Домой Общество Абмеркавалі праблему пошуку працы для былых зняволеных

Абмеркавалі праблему пошуку працы для былых зняволеных

На мінулым тыдні ў кіраўніцтве ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама адбылася сустрэча прадстаўнікоў гарадской улады, грамадскасці, духавенства і пракуратуры з асобамі, якія раней адбывалі пакаранне ў месцах зняволення.

Мэта мерапрыемства — данесці да ўсіх прысутных, што зрабіўшы аднойчы памылку, не трэба адчайвацца, трэба жыць далей, будаваць адносіны сярод грамадства, у якім жывеш. Гучала думка, што пры неабходнасці гэтым людзям трэба аказваць дапамогу ў бытавым і трудавым уладкаванні.

Пракурор Бабруйска Анатоль Траццякоў у сваім выступленні спыніўся на цяжкасцях, з якімі прыходзіцца сутыкацца людзям, што выйшлі з турмы. Ён выслухаў выказванні былых вязняў і адказаў на ўсе іх пытанні.

Але галоўнай тэмай размовы была праблема працаўладкавання раней асуджаных. Частка з тых, хто прысутнічаў у зале, дагэтуль нідзе не працуе. Па гэтай жа тэме выступіў і намеснік дырэктара рэгіянальнага цэнтра занятасці Уладзімір Краснеўскі. Ён таксама адказаў на ўсе пытанні прысутных і паабяцаў аказаць дапамогу ў працаўладкаванні тым, хто звернецца ў цэнтр занятасці. Таму былым “зэкам” застаецца толькі захацець пайсці працаваць і адмовіцца ад лёгкага шляху здабычы грошай.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя