Домой Общество ААТ «Славянка» адзначыла 80-гадовы юбілей

ААТ «Славянка» адзначыла 80-гадовы юбілей

ААТ «Славянка» адзначыла на мінулым тыдні сваё 80-годдзе. За гэтыя гады прадпрыемства было прызёрам разнастайных конкурсаў і атрымлівала шматлікія ўзнагароды.

У цяперашні час «Славянка» адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці ў краіне. А пачыналася ўсё ў далёкім 1930 годзе, калі аб’ядналіся пяць габрэйскіх арцеляў у фабрыку імя Дзяржынскага. Адразу быў наладжаны выпуск штаноў і чыгуначнай формы. Тады прадпрыемства заняло 10% рынку краіны.

Падчас вайны праца фабрыкі прыпынілася. Але пасля вызвалення горада яна аднавілася. Распачаўся выпуск вайсковага абмундзіравання. У гэтай галіне завод стаў адным з лепшых у Савецкім Саюзе, ён быў найбуйнейшым пастаўшчыком такой вопраткі. У 1950 годзе ў асартыменце з’явілася цывільнае адзенне.

У 1968 годзе фабрыцы прысуджана ўзнагарода Чырвоны Сцяг за перамогу ў спаборніцтве сярод прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. А ў 82-м была атрымана «бронза» на выставе ВДНХ.

Прадпрыемства стала першым у Саюзе, хто стаў выпускаць вайсковую форму для вайны ў Афганістане, гэтак званую «афганку».

Пасля ўсталявання беларускай дзяржаўнасці фабрыка стала звацца «Славянкай» і пачала шукаць выхады на замежныя рынкі. Па выніках 2003 года «Славянка» заваявала званне лепшага прадпрыемства горада і атрымала дыплом за лепшую якасць на ХХІІ Міжнародным кірмашы лёгкай прамысловасці ў Маскве.

Зараз ААТ «Славянка» су-працоўнічае з Фінляндыяй, Францыяй і, галоўным чынам з Расіяй. А ў мінулым годзе яна стала лідэрам па вырабу школьнай прадукцыі, абарачэнне прадукцыі склала 43,1 мільярда рублёў.

Крызіс, канешне, паўплываў на пакупніцкі попыт, адзначае дырэктар ААТ «Славянка» спадар Цеймураз Бачарышвілі. Узрасла канкурэнтнасць, выраслі кошты на энергетычную сыравіну Але мы прыкладаем усе намаганні, каб крызіс не надта ўплываў на нашу працу.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя