Домой Главные новости Аўтобусны прыпынак у Глушы хочуць прысвяціць Алесю Адамовічу

Аўтобусны прыпынак у Глушы хочуць прысвяціць Алесю Адамовічу

аўтобусны прыпынак, у Глушы, Алесь Адамовіч, арганізацыйны сход15 сакавіка ў 18.00 у тайм-клубе «1387» адбудзецца арганізацыйны сход аб стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Алеся Адамовіча».

Актывіст Андрусь Архіпенка прапаноўвае ператварыць звычайны прыпынак у роднай вёсцы пісьменніка ў тэматычны арт-аб’ект. Гэта мусіць прыцягнуць увагу да будучых музея і сквера з бюстам.

Ідэю «прыпынка Алеся Адамовіча» Андрусь агучыў на занятках магілёўскай Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», што праходзілі ў Бабруйску ў лютым.

На арганізацыйную сустрэчу па стварэнні арт-прыпынку запрашаюцца архітэктары, дызайнеры, мастакі, а таксама ўсе актыўныя беларусы, неабыякавыя да нашай гісторыі і спадчыны. Будуць абмяркоўвацца тэхнічныя пытанні будучага «прыпынка», а таксама дэталі конкурса праектаў арт-аб’екта.

Бабруйчанін Андрусь Архіпенка сабраў больш за 600 подпісаў за ўсталяванне ў Глушы бюста Алеся Адамовіча. Цяпер актывіст чакае дапрацоўкі макета бюста і сквера ад скульптара Ўладзіміра Мелехава. Пасля таго, як усё будзе гатова, распачнецца краудфаундынгавая кампанія па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя