Аўтары кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя» прыедуць у Бабруйск

Аўтары кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя» прыедуць у Бабруйск

ПОДЕЛИТЬСЯ

Бабруйск, прыедуць, аўтары, кнігі «Айчына", сустрэча, пісьменнік, Уладзімір Арлоў, мастак, Павел Татарнікаў, "Мова Нанова"

Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і мастком Паўлам Татарнікавым адбудзецца на занятках курсаў «Мова Нанова».

Кніга «Айчына. Маляўнічая гісторыя» – для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам.

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

У бабруйчан ёсць унікальная магчымасць набыць кнігу і атрымаць аўтографы. Падрабязней пра сустрэчу можна даведацца ў суполках Мова Нанова Бабруйск:

https://vk.com/movababrujsk
https://www.facebook.com/mnbabrujsk/

Заняткі адбудуцца ў пятніцу, 14 красавіка, па адрасе: тайм-клуб «13:87» (гатэль «Бабруйск», адзін уваход з крамай «Камунарка»).

Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны!

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ