Домой Анатолий Санотенко ІДЗЕ ДОЖДЖ

ІДЗЕ ДОЖДЖ

Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Сёння літаратурнаму маратону, які прысвечаны Гійому Апалінэру, — два месяцы. Пачатак яго быў 17-га верасня: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/ Працягваем.

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

   З кнігі «Каліграмы»

 

                     ІДЗЕ ДОЖДЖ**

Я чую дождж жаночых галасоў што ў памяці маёй гучаць як бы з нябыту

О дождж мінулага жыцця о кропелькі цудоўныя маіх сустрэч

І гэтыя аблокі  што на дыбачках смяюцца ў перадсэрдзе гарадоў

Прыслухайся вось дождж ідзе так шкадаванне і пагарда плачуць музыкай мінулага

Яшчэ прыслухайся ірвуцца повязі што звязвалі цябе з зямлёю і нябёсамі  дагэтуль

 

 

       il pleut

Il pleut des voix de femmes comme si elles étaient mortes même dans le souvenir

c’est vous aussi qu’il pleut merveilleuses rencontres de ma vie ô gouttelettes

et ces nuages cabrés se prennent à hennir tout un univers de villes auriculaires

écoute s’il pleut tandis que le regret et le dédain pleurent une ancienne musique

écoute tomber les liens qui te retiennent en haut et en bas

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

** Верш упершыню апублікаваны ў часопісе SIC, №. 12 (снежань 1916).

Увайшоў у кнігу «Каліграмы» (раздзел «Хвалі»).

Напісаны ў выглядзе графічнай каліграмы.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.