Домой Анатолий Санотенко «Я меў мужнасць каб азірнуцца назад…»

«Я меў мужнасць каб азірнуцца назад…»

   Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Апалінэр. Карціна Пакаса

 

  З кнігі «Алкаголі»

 (Цыкл «Заручыны»)

 

                           ***

Я меў мужнасць каб азірнуцца назад**

Трупы дзён

Адзначаюць мой шлях і я плачу па ім

Адныя гніюць у італьянскіх цэрквах

Або ў гаях дрэў цытрынавых

Якія квітнеюць і даюць плады

Адначасова і ў любую пару года

Іншыя ж дні плакалі перад смерцю ў карчмах

Дзе ў вачах мулаткі што складала вершы

Танчылі букеты бліскавіц

І ў садзе маёй памяці да гэтай пары

Квітнеюць тыя электрычныя ружы

 

                        ***

J’ai eu le courage de regarder en arrière
Les cadavres de mes jours
Marquent ma route et je les pleure
Les uns pourrissent dans les églises italiennes
Ou bien dans de petits bois de citronniers
Qui fleurissent et fructifient
En même temps et en toute saison
D’autres jours ont pleuré avant de mourir dans des tavernes
Où d’ardents bouquets rouaient
Aux yeux d’une mulâtresse qui inventait la poésie
Et les roses de l’électricité s’ouvrent encore
Dans le jardin de ma mémoire

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Першае выданне: «Pan. Revue libre». («Пан. Свабодны агляд»), 1908, № 6, Лістапад-Снежань.

Увашло ў кнігу «Алкаголі» (1913 г.).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя