Домой Анатолий Санотенко «Мне нават больш не шкада сябе…»

«Мне нават больш не шкада сябе…»

                                                         Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 З кнігі «Алкаголі»

(Цыкл «Заручыны»)

 

            Прысвечана Пікаса

                           ***

Мне нават больш не шкада сябе**

І выказаць я не магу свае пакуты маўчання

Усе словы якія я павінен быў прамовіць зоркамі  сталі

Самотны ікар спрабуе падняцца да кожнага з маіх вачэй

Трымаючы сонца я згараю ў цэнтры  двух туманнасцяў зорных

Што дрэннага я зрабіў табе тэалагічны звер інтэлекту

Калісьці мёртвыя ўставалі каб мне пакланяцца

І я спадзяваўся што гэта канец свету

Але набліжаецца гібель мая і раве яна як ўраган

 

 

                            *  *  *

Je n’ai plus même pitié de moi
Et ne puis exprimer mon tourment de silence
Tous les mots que j’avais à dire se sont changés en étoiles
Un Icare tente de s’élever jusqu’à chacun de mes yeux
Et porteur de soleils je brûle au centre de deux nébuleuses
Qu’ai-je fait aux bêtes théologales de l’intelligence
Jadis les morts sont revenus pour m’adorer
Et j’espérais la fin du monde
Mais la mienne arrive en sifflant comme un ouragan

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Першае выданне: «Pan. Revue libre». («Пан. Свабодны агляд»), 1908, № 6, Лістапад-Снежань.

Увашло ў кнігу «Алкаголі» (1913 г.).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя