Домой Анатолий Санотенко АНІ

АНІ

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

          З кнігі «Алкаголі»

 

                  АНІ**

На ўзбярэжжы Тэхаса

Па дарозе з порта Мабіл на Галвестон

Ёсць вялікі сад які ўвесь у ружах

У ім схавалася віла кветкам у тон

Што й сама на ружу падобная дужа

 

Вельмі часта жанчыну адну

У гэтым садзе я бачу

І калі я міма іду

То сустрэцца з ёй поглядам мне

Гэта такая ўдача

 

А паколькі яна менанітка

Ані ў сэрцы яе ані ў адзенні

Без усялякай надзеі

Няма гузікаў менавіта

Два з іх згубіў невядома дзе я

Мы адзінай веры з вамі лэдзі

 

Annie

Sur la côte du Texas

Entre Mobile et Galveston il y a

Un grand jardin tout plein de roses

Il contient aussi une villa

Qui est une grande rose

 

Une femme se promène souvent

Dans le jardin toute seule

Et quand je passe sur la route bordée de tilleuls

Nous nous regardons

 

Comme cette femme est mennonite

Ses rosiers et ses vêtements n’ont pas de boutons

Il en manque deux à mon veston

La dame et moi suivons presque le même rite

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**«Ле Суарэ дэ Пары», верасень 1912 г., № 8.

Уключана ў зборнік «Алкоголі», 1913 г.
Верш прысвечаны Анні Плейдан, у якую Апалінер быў моцна закаханы.

Першапачаткова надрукавана пад загалоўкам «Фані», – паэт спачатку хаваў, каму менавіта  прысвечаны гэты верш.
Галъвестон – порт у штаце Тэхас. Між тым Апалінэр у ЗША ніколі не быў, і тут — паэтычная фантазія.

«А паколькі яна менанітка». Менаніты – суворая анабаптистская секта, заснаваная на пачатку XVI ст. Мае мае прыхільнікаў і да гэтага часу, у тым ліку – у ЗША.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя